Пітагор

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пітагор
Remove ads

Пітаго́р Само́скі (па-старажытнагрэцку: Πυθαγόρας ὁ Σάμιος, па-лацінску: Pythagoras;, 576 да н. э., востраў Самас — 496 да н. э., Мэтапонт) — старажытнагрэцкі філёзаф, заснавальнік пітагарэізму.

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...

Зьвесткі пра жыцьцё й дзейнасьць маюць пераважна легендарны характар. На 5-ы год праўленьня Палікрата ён пераехаў у Кратон, дзе стварыў рэлігійнае брацтва, у якім навучаў пра правілы маральнай чысьціні, містыку лікаў, гармонію сфэраў і адраджэньне пасьля сьмерці. Яго навучаньні й палітычная дзейнасьць выклікалі процідзеяньне, і ён быў вымушаны, ужо ў сталым узросьце, перасяліцца ў Мэтапонт. Вучэньне Пітагора заставалася папулярным да позьняй антычнасьці.

Пітагору прыпісваецца доказ тэарэмы аб суадносінах бакоў простакутнага трыкутніка. Зь яго імем зьвязваюць вучэньні пра цотныя й няцотныя, простыя й складаныя лікі, пра арытметычныя, геамэтрычныя й гарманічныя прапорцыі й сярэднія.

Існуе шмат скульптурных і іншых выяваў Пітагора, але верагоднай не прызнаецца аніводная, бо ўсе выявы, прыдатныя для іканаграфічнага дасьледаваньня, былі створаныя не раней за сяр. 5 ст. да н. э.. Мяркуецца, што ён быў прыгожы, меў звычку насіць доўгую бараду, а на галаве залатую дыядэму, і апранацца на ўсходні лад.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads