Пусан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пуса́н (па-карэйску: 부산) — горад у Рэспубліцы Карэя, які месьціцца на поўдні Карэйскага паўвострава. Другі пасьля Сэулу горад паводле насельніцтва ў краіне. У горадзе ёсьць найбольшы порт ва ўсёй Паўднёвай Карэі.
Remove ads
Гісторыя
З пачатку XV стагодзьдзя па 1592 год зьяўляўся асноўным гандлёвым портам краіны. Перш за ўсё гандляваў зь Японіяй. З захопу гораду ў 1592 годзе японскімі войскамі пад камандаваньнем Таётамі Хідэёсі пачалася Імчжынская вайна. З 1598 па 1876 гады горад меў закрыты статус, затым стаў першым горадам Карэі, адкрытым для зьнешняга гандлю, аднак да 1883 году гандляваў толькі зь Японіяй. З 1910 году разам з усёй тагачаснай Карэяй перайшоў пад пратэктарат Японіі і ператварыўся ў буйны гандлёвы і прамысловы цэнтар.
Падчас Карэйскай вайны 1950—1953 гадоў зьяўляўся часовай сталіцай Рэспублікі Карэя і вайсковай базай ЗША і іхных хаўрусьнікаў, бо быў самым аддаленым пунктам ад мяжы з КНДР.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Пусан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
![]() |
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads