Карэйская мова

мова, якою гавораць у Карэі From Wikipedia, the free encyclopedia

Карэйская мова
Remove ads

Карэ́йская мова (саманазва: 한국어, трансьл. Hangugeo альбо 조선말, трансьл. Chosŏnmal) — афіцыйная мова Рэспублікі Карэя й КНДР, а таксама адна зь дзьвюх афіцыйных моваў Яньбянь-Карэйскай аўтаномнай акругі правінцыі Гірын Кітаю. Распаўсюджаная ў памянёных краінах і рэгіёнах, а таксама, у якасьці дыяспары, у іншых краінах сьвету, маючы агулам колькасьць носьбітаў каля 80 млн чалавек. Большасьць лінгвістаў клясыфікуе карэйскую як мову-ізалят (то бок як мову, якая не ўваходзіць у іншыя моўныя сем’і)[2][3][4][5][6][7], аднак часам карэйская можа лічыцца адной з моваў спрэчнай алтайскай моўнай сям’і[8]. Марфалягічна належыць да аглютынацыйных моваў, парадак словаў у сказе будуецца паводле схемы SOV — дзейнік-дапаўненьне-выказьнік.

Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...

Цягам больш за тысячагодзьдзе для пісьмовай карэйскай мовы прымянялася адаптаваная вэрсія кітайскага герагліфічнага пісьма, вядомая як ханча, якая дапаўнялася фанэтычнымі сыстэмамі, такімі як хянчхаль, кугёль, іду. У XV ст. пры манарху Сэчжоне Вялікім было вынайдзена ўласнае нацыянальнае пісьмо — хангыль, якое атрымала распаўсюджаньне толькі ў ХХ ст. з-за перавагаў мясцовай арыстакратыі.

Па Карэйскай вайне і ў выніку далейшых палітычных зьменаў утварыліся два адасобленыя літаратурныя стандарты карэйскае мовы, якія маюць адрозьненьні ня толькі ў пісьме, а нават у вымаўленьні, словазьмяненьні дзеясловаў і лексыцы.

Remove ads

Саманазва

Карэйская мова ва ўжытку мае пэўны шэраг саманазваў, якія маюць рознае паходжаньне альбо выкарыстаньне. Незважаючы на гэта, усе яны паходзяць ад карэйскае назвы Карэі і выкарыстоўваюцца як у Паўднёвай, так і ў Паўночнай Карэі.

У Рэспуліцы Карэя часьцей за ўсё прымяняецца назва 한국말 (трансьл. Hangungmal) або, больш фармальныя, 한국어 (Hangugeo) ці 국어 (Gugeo), што літаральна перакладаецца як нацыянальная мова. У КНДР і суседняй Яньбянь-Карэйскай аўтаномнай акрузе Кітаю выкарыстоўваюцца назвы 조선말 (Chosŏnmal) або, больш фармальна, 조선어 (Chosŏnŏ). Карэйская дыяспара краінаў былога СССР мае ўласны дыялект і ўласную саманазву (고려사람, каро-сарам), сярод іх ва ўжытку, як правіла, маецца слова 고려말 (Goryeomal).

Remove ads

Клясыфікацыя

Большая частка сучасных лінгвістаў (гл. вышэй) лічыць карэйскую мову мовай-ізалятам. Нягледзячы на гэта, існуюць тэорыі па знаходжаньні роднасьці між карэйскай і шэрагам іншых моваў або моўных сем’яў.

Напрыклад, карэйская мова мае некаторыя паралелі з алтайскімі мовамі, акрэсьліваючыся адсутнасьцю пэўных граматычных элемэнтаў. Пачынаючы з швэдзка-фінскага лінгвіста Густава Рамстэта, некаторыя лінгвісты лічаць карэйскую мову як адну з алтайскіх або роднаснай праалтайскай мове[9][10][11]. Тым ня менш, цяперашнія лінгвісты прыходзяць да высновы, што тыпалягічныя падабенствы ня могуць быць выкарыстаныя як доказы на карысьць генэтычнага сваяцтва моваў[12][13].

Існуюе гіпотэза пра сувязь карэйскай зь японскай мовай, на карысьць якой прыводзіцца шэраг сыходжаньняў у лексыцы й граматыцы. Такія лінгвісты як С. Э. Марцін, Р. А. Мілер і С. Старасьцін выявілі каля 25% кагнатаў (словаў, якія маюць агульнае паходжаньне, корань і гучаньне) з 100-слоўнага сьпісу базавай лексыкі Сўодэша, што тэарэтычна дазваляе зблізіць абедзьве мовы больш, чым з астатнімі меркаванымі алтайскімі мовамі[14], аднак у Карэі некаторая ступень антыяпонскіх настрояў спрычыняецца да некаторага непрыманьня гэтае гіпотэзы. Іншыя лінгвісты, перадусім Аляксандар Вовін, сьцьвярджаюць, што карэйска-японскія падабенствы тлумачацца запазычаньнямі, асабліва зь сярэднекарэйскай у заходнія дыялекты старажытнаяпонскай мовы[15].

У старажытныя часы на Карэйскім паўвостраве існавала прынамсі некалькі моваў (сіла, пуё, кагуро, пэкчэ), наконт чаго высоўваліся гіпотэзы пра роднасьць гэтых моваў з карэйскай. На востраве Чэджуда існуе (або, прынамсі, існаваў у нядаўнім часе) уласны дыялект/мова, які, у выпадку разгляданьня яго як не дыялекту карэйскай, а асобнай мовы, можа складаць з карэйскай мовай сукупнасьць г.зв. карэйскіх моваў.

Remove ads

Пісьмовасьць

Сучасная карэйская мова ў Рэспубліцы Карэя і ў КНДР выкарыстоўвае пісьмо хангыль. У адукацыйным працэсе Рэспублікі Карэя існуе вывучэньне пісьмовасьці ханча — пісьма, якое зьяўляецца мясцовай адаптацыяй кітайскіх герогліфаў, і якому ў канцы ХІХ-пачатку ХХ стст. прыйшоў на замену хангыль. У спрошчаным разуменьні хангыль прадстаўляе сабою складовую азбуку — адзін сымбаль, як правіла, пазначае два гукі. Сучасная карэйская артаграфія мае прагалы (у адрозьненьне ад кітайскай або японскай), знакі прыпынку практычна ідэнтычныя эўрапейскім. Традыцыйны парадак запісу ў тэксьце — зьверху данізу справа налева, але ён саступіў месца радкам, якія запісваюцца зьлева направа.

Ніжэй прыведзеная табліца адпаведнасьці сымбаляў хангылю гукам, якія пазначаюцца гэтымі сымбалямі.

Больш інфармацыі Хангыль, НРКМ ...
Больш інфармацыі Хангыль, НРКМ ...

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads