Пустазельле
некарысная расьліна From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пустазе́льле, пустазельныя расьліны — расьліны, рост якіх на пэўных участках непажаданы.

Пустазельлю ўласьцівы вялікая пладавітасьць, непатрабавальнасьць да якасьці глебы й кліматычных умоваў. Пустазельле пагаршае ўмовы разьвіцьця культурных расьлінаў, зьніжае ураджай і ягоную якасьць, перашкаджае эфэктыўнаму выкарыстаньню сельскагаспадарчых машынаў, спрыяе пашырэньню шкоднікаў, зьмяншэньню прапускной здольнасьці мэліярацыйных сыстэмаў і іншае. Многія з пустазельных расялінаў ёсьць атрутнымі.
Мяжа паміж пустазельнымі й культурнымі расьлінамі дастаткова ўмоўная. Напрыклад, сланечнік у выпадку асыпаньня вялікай колькасьці насеньня на глебу, можа засьмеціць пасевы азімай пшаніцы[1]. Некаторыя пустазельныя расьліны, як то васілёк сіні, не сустракаюцца па-за межамі аграбіяцэнозаў.
Паводле месца росту пустазельле падзяляецца на:
- ральлёвае (сэгетальнае),
- сьмеццевае (рудэральнае),
- пустазельле прыродных угодзьдзяў.
На тэрыторыі Беларусі вядомы каля 300 відаў пустазельля. Найбольш пашыраны аднагадовыя, як то лебяда белая, свінакроп палявы, пупок палявы, зоркаўка сярэдняя, і шматгадовыя, як то пырнік паўзучы, асот палявы, бярозка палявая, шчаўе конскае[2].
Remove ads
Барацьба з пустазельлем
У мэтах барацьбы з пустазельлем выкарыстоўваюць сыстэму мерапрыемстваў[1], у склад якой уваходзяць агратэхнічныя (севазварот, своечасовая апрацоўка глебы й пасеваў, своечасовая сяўба й уборка ўраджаю), хімічныя (апрацоўка гербіцыдамі), карантынныя, кантроль за якасьцю й чысьцінёй насеньня і іншыя.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads