Пуціска
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пуціска — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Нявішы (басэйн Нёману). Цячэ ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 15 км. Плошча вадазбору 104 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6‰[1].
Асноўны прыток — рака Зеняпішка (левы). На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Сабакінцы.
Пачынаецца каля вёскі Табалічаў, цячэ паўночнай ускраінай Лідзкай раўніны, упадае ў Нявішу на паўднёвы ўсход ад вёскі Краснага. На працягу 2,5 км на захад ад вёскі Сабакінцаў да вёскі Замасьцянаў цячэ новым рэчышчам. Рэчышча ў ніжняй плыні каналізаванае. Каля Сабакінцаў на рацэ сажалка.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads