Пчолы
клада вусякоў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пчолы (па-лацінску: Anthophila) — лятучыя вусякі, якія эвалюцыйна цесна зьвязаныя з восамі і мурашкамі і вядомыя сваёй роляй у апылкаваньні расьлінаў. Сам панятак ня ёсьць нейкай таксанамічнай адзінкай, але зьяўляецца агульнай клядай, якая апісвае шэраг сем’яў у надсямействе пчаліных. Гэты падзел у 1935 годзе прапанаваў энтамоляг Т. Rayment. Як шэраг сем’яў, аналягічны пчолам, D. J. Brothers вылучыў у 1975 годзе таксон Spheciformes (шэраг сем’яў восаў). На практыцы такі падзел звычайна не выкарыстўваецца, паколькі падзел надсямейства пчаліныя непасрэдна на сямействы лічыцца дастатковым.
У сямі прызнаных біялягічных сем’ях пчолаў вядома больш за 16 тысяч відаў гэтых жывых істотаў[1][2]. Некаторыя віды, у тым ліку мядовыя пчолы, чмялі і бязжалыя пчолы, жывуць сацыяльна ў калёніях, у той час як некаторыя віды, як то осьмія, пчолы-цесьляры, мэгахілы і галіктыды, жывуць паасобна. Пчолы водзяцца на ўсіх кантынэнтах, за выключэньнем Антарктыды, ва ўсіх месцах іхнага пражываньня на плянэце маюцца квітнеючыя расьліны, якія апылкуюцца пчоламі. Памеры пчолаў вагаюцца ад драбнюткіх бязжалавых відаў пчолаў, чые істоты-працаўнікі меншыя за 2 мілімэтры, да гіганцкай пчалы Ўолеса, найбуйнейшага віду мэгахілаў, саміцы якіх могуць дасягаць даўжыні ў 39 мілімэтраў.
Пчолы сілкуюцца нэктарам і пылком, першы зь якіх ёсьць крыніцай энэргіі, а другі зьяўляецца крыніцай бялку і іншых пажыўных рэчываў. Большасьць пылка выкарыстоўваецца ў якасьці ежы дзеля пчаліных лічынак. Да хрыбетных драпежнікаў пчолаў адносяцца такія птушкі, як то пчалаед, а да драпежных вусякоў адносяцца пчаліныя воўкі і стрэлкі. Апылкаваньне расьлінаў пчоламі мае важнае значэньне як у экалягічным, гэтак і ў камэрцыйным пляне, і зьмяншэньне колькасьці дзікіх пчолаў павялічыла значнасьць апылкаваньня адамашненымі пчоламі на камэрцыйным падмурку.
Людзі займаюцца пчалярствам на працягу тысячагодзьдзяў, прынамсі з часоў Старажытнага Эгіпту і Старажытнай Грэцыі. Пчолы патрапілі ў міталёгію і фальклёр, ды іншыя віды мастацтва з старажытных часоў, аднак цэнтры пчалярства традыцыйна ў асноўным сканцэнтраваныя ў Паўночным паўшар’і.
Remove ads
Сямействы
Сямействы паводле Brothers (1975)
- Apiformes (сямейства пчолаў);
- Spheciformes (сямейства восаў).
Сямействы паводле Rayment (1935)
- Apiformes (сямейства пчолаў);
- Colletiformes;
- Andreniformes;
- Megachiliformes;
- Xylocopiformes.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads