Apidae
сямейства джаланосных вусякоў атраду перапончатакрылых From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пчолы — сямейства джаланосных вусякоў атраду перапончатакрылых (балонкакрылых).
Пашыраныя ва ўсім сьвеце. Налічвае каля 20 000 відаў. Кормяцца нэктарам і пылком расьлінаў. Маюць гаспадарчую значнасьць у якасьці апыляльнікаў расьлінаў. Меданосных пчолаў разводзяць для атрыманьня мёду, пчалінага воску, пропалісу, пяргі і матачнага малачка. Пчаліную атруту выкарыстоўваюць у вэтэрынарыі і мэдыцыне[1].
Remove ads
Выгляд
Найбольшая даўжыня цела 1,5 см. Цела пераважна ўкрытае густымі валаскамі. Рот мае выгляд грызуча-лізучага хабатка. Разьвітыя джала і атрутныя залозы, асабліва ў грамадзкіх пчолаў. Многія віды маюць зьбіральныя прыстасаваньні для пылку, у тым ліку: густыя валаскі на задніх нагах у кароткахобатных пчолаў, пашыраныя галёнкі і першы членік задняй лапкі ў сапраўдных пчолаў, густая шчотачка з валаскоў у на брушку ў пчолаў-лістарэзаў. Разьвітыя сьлінныя залозы і вальлё[1].
Remove ads
Паводзіны
Паводле спосабу жыцьця падзяляюцца на адзіночных, грамадзкіх і паразытных. Большасьць відаў адзіночныя. У пчалінай сям'і самец і самка, якая будуе гняздо і зьбірае корм для лічынак, як у чатырохпалосага галікта. У грамадзкіх пчолаў, такіх як мёданосныя, сям'я складаецца з адной або некалькіх плодных самак і самцоў, а таксама мноства бясплодных працоўных самак, якія ствараюць запасы мёду і падтрымліваюць мікраклімат для разьвіцьця расплоду. Паразытныя пчолы адкладаюць яйцы на корм, назапашанымі іншымі асобінамі для сваіх лічынак і карыстаюцца гнёздамі іншых відаў пчолаў[1].
Remove ads
Беларусь
У Беларусі пераважна трапляюцца мёданосная пчала і чорная андрэна, а таксама такія віды, як: амягіла, даўганогі анцыд, гілеюс, залацістабрухая эўцэра, звычайная мэгашыла, калет, клізадон, пухнатаногая пчала, рафіт, рудабрухая осьмія, рудасьпінная андрэна, сфэкодэс, цёмнакрылая андрэна і чатырохпалосы галікт[1].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads