Пэкарыевыя
сямейства сысуноў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пэкарыевыя (Tayassuidae) — сямейства клясы сысуноў, уключае 3 сучасныя роды і 4 сучасныя віды, абмежаваныя Новым Сьветам, дзе яны сустракаюцца ад паўднёвага захаду ЗША да цэнтральнай Аргенціны. Пэкарыевыя ўпершыню з’явіліся ў закамянеласьцях позьняга эацэна або раньняга алігацэна ў Эўропе. Пазьней закамянеласьці былі знойдзены на ўсіх кантынэнтах, за выключэньнем Аўстраліі і Антарктыды. Пэкарыевыя вымерлі ў Старым Сьвеце недзе пасля міяцэну, магчыма, з-за канкурэнцыі ад сьвіньнеў. Пэкарыевыя каланізавалі Паўднёвую Амэрыку калі Панамскі перашыек аб’яднаў Паўночную і Паўднёвую Амэрыку каля 2,5 мільёнаў гадоў таму[1][2].
Remove ads
Пэкарыевыя — гэта свінападобныя жывёлы з даўжынёй цела ў межах 750–1112 мм, а хвост (які мае толькі ад шасьці да дзевяці пазванкоў) даўжынёй 15–102 мм, вага 20–40 кг. Пэкарыевыя пакрытыя грубай шараватай або карычняватай поўсьцю, і ва ўсіх відаў на грудзях, спіне або твары ёсць кантрасныя ўчасткі белага ці жаўтлявага колеру. Морда мае такі ж рухомы дыск і канцавыя ноздры, як сьвіньні. Страўнік мае дзве-тры камэры. Зубная формула: 2/3, 1/1, 3/3, 3/3 = 38 зубоў. Верхнія іклы перарастаюць у біўні[1][2].
Пэкарыевыя — статныя жывёлы; памер групы ёсць ад некалькіх жывёл да некалькіх сотняў у залежнасьці ад віду і ад таго, колькі на іх палююць. Яны здабываюць корм на працягу дня, сілкуючыся самымі рознымі расьліннымі і жывёльнымі матэрыяламі. Яны засяляюць розныя асяроддзя пражываньня — ад пустэльняў да густых трапічных лясоў[1][2].
Remove ads
Сыстэматыка
Пэкарыевыя (Tayassuidae)
- род Catagonus
- від Catagonus wagneri
- род Pecari
- від Pecari maximus
- від Pecari tajacu
- род Tayassu
- від Tayassu pecari
- вымерлыя роды: †Aptenohyus, †Cynorca, †Egatochoerus, †Floridachoerus, †Macrogenis, †Mylohyus, †Perchoerus, †Platygonus, †Prochoerus, †Simojovelhyus, †Skinnerhyus, †Sylvochoerus, †Thinohyus, †Waldochoerus, †Woodburnehyus
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads