Пэрыгё
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пэрыгё (па-француску: Périgueux, па-аксытанску: Periguers) — горад у Францыі, разьмешчаны ў дэпартамэнце Дардонь у рэгіёне Нувэль-Акітэн (да 1 студзеня 2016 году — у рэгіёне Аквітанія), на правым беразе суднаходнай ракі Ілю. Насельніцтва на 2013 год складала 30 036 чалавек.
Remove ads
Гісторыя
Да прыходу рымлянаў на месцы Пэрыгё было паселішча кельцкага племені пэтракорыяў; рымляне далі яму назву Вэсуна (лац. Vesuna). Пасьля спусташэньня варварамі паселішча моцна скарацілася ў памерах і стала называцца Цывіт Пэтракорыюм (лац. Civitas Petrocorium, у перакладзе «горад пэтракорыяў») — адсюль паходзіць назва сучаснага гораду.
Першым мясцовым біскупам быў сьвяты Фронт, чые мошчы былі зьмешчаныя ў абацтве Пуі–Сэн Фрон на ўсход ад старога гораду. Гэтае абацтва стала ў Сярэднявеччы другім цэнтрам гораду й супернічалі зь першым да 1251 году, калі яны былі юрыдычна аб’яднаны. Пэрыгё быў спустошаны ангельцамі падчас Стогадовай вайны й гугенотамі падчас рэлігійных войнаў XVI стагодзьдзя.
Remove ads
Славутасьці
Галоўная славутасьць Пэрыгё — сабор Сэн-Фрон, які вылучаецца сярод францускіх сярэднявечных храмаў сваёй пяцікупальнай архітэктурай у бізантыйскім стылі.
Ураджэнцы
- П’ер Аляксандар дэ Лямот — францускі пісьменьнік
Вонкавыя спасылкі
Пэрыгё — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads