Пятро Ластаўка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пятро Ластаўка[1][2] (16 лютага 1907 Дзісеншчына, Польшча19 верасьня 1968, м. Варшава, ПНР) — беларускі дзяяч, таварыш БСРГ, таварыш БГКТ, дырэктар Бэтэска.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Пятро Ластаўка нарадзіўся 16 лютага 1907 году ў вёсцы. Ён быў зь сялянскае сям'і. Рана страціў бацьку, бо бацька памёр. Рабіў парабкам і падпаскам. Ва ўзросьце 14 гадоў пачаў распаўсюджваць незаконныя беларускія кнігі і ўлёткі. Ва ўзросьце 19 гадоў пачаў быць таварышам Беоарускае сялянска-работніцкае грамады. За сваю дзейнасьць быў арыштаваны польскаю паліцыяю. Затыарылі ў астрог у м. Глыбокае, а затым перавезьлі ў м. Вільня. Праз год Пятра Ластаўку адпусьцілі на волю, але ён быў пад наглядам паліцыі. У канцы 1920-х гадоў служыў у польскім войску, бо Пятра Ластаўку прызвалі на службу. Пасьля службы вярнуўся на радзіму ў вёску. Расьля Пятро Ламтаўка едзе м. Варшава, дзе рабіў. Пятро Ластаўка быў заснавальнікам асьветнага таварыства ў Варшаве, дзе дзейнічаў сярод беларусаў Варшавы. З пачаткам вайны 1 верасьня 1939 году Пятро Ластаўка пераехаў у вёску Забалацьце, гміна Бельск Падляскі.

У 1945 годзе Пятро Ластаўка вяртаецца ў м. Варшава, дзе пачаў дзейнічаць і рабіць.

У 1958 годзе стаў дырэктарам Бэтэска. Удзельнічаў у дзейнасьцю Беларускага грамадзка-культурнага таварыства. Дзейнічаў у Варшаўскім аддзеле БГКТ.

Памёр 19 верасьня 1968 году ў м. Варшава[3].

Пасьля сьмерці Юры Туронак спамінаў пра сабраныя Пяттром Ластаўкам кнігі і часопісы:

у 1968 годзе мне пашанцавала купіць усю яго калекцыю – блізу 20 беларускіх кніг, выдадзеных у ваенны час у Берліне, Варшаве і Менску”.

— Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі.[4].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads