Пётар Казлоў
беларускі палітычны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётар Апана́савіч Казло́ў (нар. 4 верасьня 1948, в. Раўнапольле, Пухавіцкі раён, Менская вобласьць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, колішні міністар гандлю Беларусі (1995—2001).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Скончыў Інстытут народнай гаспадаркі, Акадэмію народнай гаспадаркі пры Савеце Міністраў СССР.
Працаваць пачаў у 1970 рабочым складу Менскага ўнівэрмагу «Белунівэрмаг».
З 1970 па 1983 гады працаваў у Дзяржаўным унівэрсальным магазыне (ГУМе) г. Менску, займаў пасады ад малодшага прадаўца да намесьніка дырэктара па кадрах і выхаваўчай працы.
У 1983—1987 гадах — намесьнік дырэктара Беларускага Рэспубліканскага торгу «Белювэліргандаль».
З 5 красавіка 1995 па 30 ліпеня 2001[1] году быў міністрам гандлю Рэспублікі Беларусь.
Намесьнік Старшыні Рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня вэтэранаў гандлю, Старшыня Асацыяцыі вытворцаў вінаградных і пеністых він, дзяржаўны службоўца 1 клясы. Сябра Прэзыдыюму Грамадзкай Палаты Саюзнай дзяржавы 2017—2020 гг. скліканьня.
Remove ads
Узнагароды
- Ганаровая грамата Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Ляўрэат Грамадзкай Прэміі Саюзнай дзяржавы — 2018 у намінацыі «За ўзмацненьне эканамічных сувязей».
- Мэдаль «За грамадзкае служэньне Саюзнай дзяржаве»,
- Мэдаль «У гонар перадачы праваслаўнай сьвятыні Саюзнай дзяржавы ў Храм-помнік 23.06.2019».
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads