Сяргей Лінг

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сярге́й Сьцяпа́навіч Лінг — старшыня Менскага аблвыканкама (1982—1986), сталы прадстаўнік Беларусі пры ААН (11 жніўня 2000 — 16 кастрычніка 2002).

Хуткія факты Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 7 траўня 1937 году ў Менску.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1960), Вышэйшай партыйнай школу пры ЦК КПСС (1976).

Першыя дзесяць гадоў працоўнай дзейнасьці былі непасрэдна зьвязаныя зь сельскай гаспадаркай. Працаваў аграномам, галоўным аграномам, начальнікам шэрагу раённых кіраваньняў сельскай гаспадаркі.

З 1971 г. знаходзіўся на савецкай і партыйнай працы, займаў шэраг кіравальных пастоў, быў сакратаром Менскага абкама КПБ, сакратаром ЦК КПБ, міністрам эканомікі.

Сябра ЦК КПБ (1986—1990), Бюро ЦК КПБ (1990—1991).

Пасьля заснаваньня пасады прэзыдэнта быў прызначаны намесьнікам прэм’ер-міністра, а затым (18 лістапада 1996 году, пасьля адстаўкі прэм’ер-міністра Міхаіла Чыгіра), выканаўцам абавязкаў прэм’ер-міністра. Пасьля адстаўкі з паста прэм’ер-міністра прызначаны сталым прадстаўніком Беларусі пры ААН.

16 кастрычніка 2002 г. вызвалены ад пасады сталага прадстаўніка Беларусі пры ААН «па ўласным жаданьні ў сувязі з станам здароўя яго жонкі».

Жанаты. Мае двух дочак і сына.

Remove ads

Кар’ера

Працаваў аграномам у Капыльскім, Салігорскім і Любанскім раёнах Менскай вобласьці, намесьнікам начальніка Любанскага, начальнікам Салігорскага раённых вытворчых калгасна-саўгасных упраўленьняў сельскай гаспадаркі, старшынём Слуцкага райвыканкама (1960—1972).

У 1972—1982 гг. — першы сакратар Смалявіцкага райкама КПБ, загадчык сельскагаспадарчым аддзелам, сакратаром Менскага абкама КПБ.

У 1982—1986 гг. — першы намесьнік старшыні, старшыня Менскага аблвыканкама.

У 1986 г. узначаліў Дзяржкамітэт БССР па коштах.

У 1991 г. прызначаны старшынём Дзяржаўнага Камітэта Рэспублікі Беларусь па эканоміцы і плянаваньню, міністрам эканомікі.

У 1991—1994 гг. працаваў намесьнікам Старшыні Рады Міністраў.

22 ліпеня 1994 г. пасьля ўводзін паста прэзыдэнта і абраньні новага складу ўрада ўказам №4 быў прызначаны намесьнікам прэм’ер-міністра Міхаіла Чыгіра.

18 лістапада 1996 г. пасьля адстаўкі прэм’ер-міністра Міхаіла Чыгіра, указам прэзыдэнта №475 быў прызначаны выканаўцам абавязкаў прэм’ер-міністра.

19 лютага 1997 г. прымае пост прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

18 лютага 2000 г. Аляксандар Лукашэнка прыняў адстаўку прэм’ер-міністра Сяргея Лінга і падпісаў указ N 77 зь незвычайнай назвай «Аб Ярмошыне У. В.»

11 жніўня 2000 г. указам прэзыдэнта №439 прызначаны сталым прадстаўніком Беларусі пры ААН.

22 верасьня 2000 г. у штаб-кватэры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у Нью-Ёрку ўручыў даверчыя граматы генэральнаму сакратару ААН Кофі Анану.

16 кастрычніка 2002 г. вызвалены ад пасады сталага прадстаўніка Беларусі пры ААН.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сьцяга, радам мэдаляў, Ганаровымі граматамі Вярхоўнай Рады БССР.

Папярэднік
Міхаіл Чыгір
Прэм'ер-міністар Рэспублікі Беларусь
1996 – 2000
Наступнік
Уладзімер Ярмошын

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads