Пётар Павал Сапега
стольнік вялікі літоўскі, ваявода смаленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётар Павал Сапега (28 студзеня 1701, Дрэздэн — 23 студзеня 1771, Жылін) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік вялікі літоўскі (1732—1744), ваявода смаленскі (з 1744).
Валодаў Ляхавічамі, Косавам, Старым Зьдзітавам, маёнткамі ў Польшчы. Быў старостам зьдзітаўскім (з 1730).
Remove ads
Біяграфія
З магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Яна Казімера і Людвікі з Апалінскіх.
У 1726 з дапамогай расейскай імпэратрыцы Кацярыны I заручыўся з дачкой А. Меншыкава Марыяй, стаў царскім камэргерам; пазьней ажаніўся з пляменьніцай імпэратрыцы Соф’яй Скаўронскай (з былых прыгонных Сапегаў у Беларусі)[3].
У 1728 выехаў у Рэч Паспалітую, дзе стаў адным з найбагацейшых магнатаў. Падтрымліваў Станіслава Ляшчынскага ад абраньня каралём і вялікім князем да самай абдыкацыі (1736). Далучыўся да Барскай канфэдэрацыі, якой перадаў сваю надворную харугву. У 1770 выехаў у Славаччыну, дзе знаходзіўся эміграцыйны асяродак канфэдэрацыі, тамака і памёр[4].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads