Пётар Славінскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётар Славінскі (10 ліпеня 1795, вёска Кена Віленскага павету — 30 чэрвеня 1881) — астраном, пэдагог. Чалец-карэспандэнт Пецярбурскай АН, прафэсар (1826).
Remove ads
Біяграфія
У 1815 скончыў Віленскі ўнівэрсытэт, дзе ў 1818—1819 i 1823—1832 выкладаў астраномію.
У 1819 выехаў за мяжу дзеля ўдасканальваньня. Працаваў у абсэрваторыях Вялікабрытаніі, Францыі, Нямеччыны. У Ангельшчыне сустракаўся са знакамітымі астраномамі Ўільямам Гэршэлем і ягоным сынам Джонам[1].
У 1825—1843 дырэктар Віленскай астранамічнай абсэрваторыі. Вывучаў рух астэроідаў, плянэтаў i Месяца, удзельнічаў у правядзеньні геадэзічных працаў на Літве (Беларусі).
Аўтар падручніка з тэарэтычнай i практычнай астраноміі (Вільня, 1826). Першы на Беларусі пачаў разглядаць жыцьцёвыя працэсы з пазыцыяў матэрыялізму.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads