Віленскае ваяводзтва

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віленскае ваяводзтва
Remove ads

Віленскае ваяводзтва[a] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Вялікага Княства Літоўскага. Плошча каля 44,2 тыс. км². Сталіца — места Вільня. Найбольшыя месты: Ашмяны, Ліда, Вількамір і Браслаў[1].

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb Thumb
Гербы Віленшчыны, XV—XVI стст.

Утварылася ў 1413 годзе згодна з Гарадзельскім прывілеем на аснове Віленскага княства. У склад ваяводзтва ўвайшла большая частка заходніх, цэнтральных і ўсходніх земляў сучаснай Беларусі (воласьці і буйныя маёнткі з цэнтрамі Ашмяны, Бабруйск, Барысаў, Браслаў, Быхаў, Глуск, Крычаў, Ліда, Магілёў, Менск і інш.), а таксама паўночна-ўсходнія землі цяперашняй Летувы (воласьці і буйныя маёнткі з цэнтрамі Вількамір, Уцяна, Біржы, Кернаў, Сьвянцяны).

У вайсковых дачыненьнях ваяводу віленскаму падпарадкоўваліся намесьнік наваградзкі, а таксама Слуцкае, Клецкае (да 1521 году) і Амсьціслаўскае (да 1529 году) княствы, якія таксама фармальна ўваходзілі ў склад ваяводзтва (фактычна былі аўтаномнымі). На Беларусі мела цераспалосныя дзялянкі з Троцкім ваяводзтвам у Бабруйскай воласьці — «віленскую палавіну» (места Бабруйск і 18 сёлаў)[2].

У студзені 1507 году з складу Віленскага вылучылася Наваградзкае ваяводзтва. У 1537 годзе ў склад ваяводзтва ўвайшла Гомельская воласьць[3].

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў зь Віленскага вылучылася Менскае ваяводзтва. У 1654 годзе на тэрыторыі ваяводзтва (ад Браслава да Вільні) расьсялілася смаленская шляхта, якая мела тут экстэрытарыяльную арганізацыю з Старадубскага і Смаленскага паветаў (соймікі зьбіраліся ў Вільні). Гэта было намінальнае Смаленскае ваяводзтва[4].

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Віленскага ваяводзтва ліцьвінамі: «виленский гость литвин Дема Матвеев» (1555 год)[5], «литвин Виленского повету Абросимка», «литвин города Вилны Ян», «литвин Виленского повету Сашка», «литвин Виленского повету Христофор Рудинской», «литвин шляхтич кормовой Виленского повету Матяш Збороцкий» (усе 1609—1610 гады)[6], «литвин Виленского повету Федор Косарев, шляхтич» (1610 год)[7], «…в роспросе Васька [Степанов] сказался: родом литвин[b] белорусец Шменского повету» (1627 год)[10], «литвин Александр [Олехновский] в роспросе сказался родом белорусец, Полоцкого повету, шляхтич; отец его был шляхтич же, испомещен был под Вильной в Ошмянском повете, и отец де его то имение свое продал, а в то место имение купил в Полоцком повете» (1632 год)[11], «Мишковский Ян Семенов… литвин, шляхтич Лидского повета» (1633 год)[12], «литвин Агейка Родионов, Виленского повету» (1657 год)[13]. У матрыкуле Каралявецкага ўнівэрсытэту пад 1722 годам значыцца Nowicki Ignat., Lithvan. ex districtu Lidensi[14]. Паводле каталёгу ордэну трынітарыяў у Рэчы Паспалітай (1785 год), Josepho Koncewicz… Lithuanus, in districtu Osmianensi natus… Sacramento Danilewcz… Lithuanus, in districtu Osmianensi natus[15]. Апроч таго, сярод вернікаў некалькіх вёсак і мястэчак упамінаецца старалітва, якую крыніцы зьвязваюць з русінамі: Ельня (1668 і паміж 1670 і 1675 гадамі)[16]; Сьвір (1689 год)[17]; Ваверка (1692 год)[18]; Жодзішкі (1701 год)[19]; Няцеч, Старажымавічы і Чапліцы (1721 год)[20].

У 1791 годзе, згодна з Канстытуцыяй Рэчы Паспалітай, утварыўся Завілейскі (з цэнтрам у Паставах) і Эйшыскі паветы. У 1793 годзе вальны сойм пераўтварыў Браслаўскі павет у ваяводзтва. 20 сьнежня 1793 году адбылася ліквідацыя намінальнага Смаленскага ваяводзтва.

У выніку Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) тэрыторыя Віленскага ваяводзтва апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.

Remove ads

Сымболіка

Герб ваяводзтва меў наступны выгляд: «белая Пагоня ў чырвоным полі».

Ваяводзкая харугва была чырвонага колеру з выяваю гербу Пагоня ў цэнтры.

Геаграфія

Thumb
Віленскае і Троцкае ваяводзтвы, 1665 г.

На паўночным захадзе і поўначы межавала з Троцкім ваяводзтвам і Курляндыяй, на ўсходзе — з Полацкім і Менскім ваяводзтвамі, на поўдні — з Наваградзкім ваяводзтвам, на захадзе — з Троцкім ваяводзтвам[1].

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Thumb
Віленскае, Полацкае і Віцебскае ваяводзтвы, 1772 г.

Ваяводзтва падзялялася на 5 паветаў: Віленскі, Ашмянскі, Лідзкі, Вількамірскі і Браслаўскі.

Thumb
Віленскае і Троцкае ваяводзтвы, Інфлянты, Курляндыя, Жамойць, 1791 г.
Больш інфармацыі Назва, Цэнтар ...

Ваяводзкі соймік праводзіўся ў Вільні. У павятовых цэнтрах месьціліся падкаморскія, земскія і гродзкія суды, праходзілі павятовыя соймікі.

Ашмянская, браслаўская, віленская, вількамірская і лідзкая шляхта абірала дзесяць паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай, а таксама дзесяць дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

Remove ads

Дэмаграфія

На 1775 год Віленскае ваяводзтва налічвала каля 70 тыс. дымоў, зь якіх мескія складалі 7 тыс.[1]

Ураднікі

У Сэнаце Рэчы Паспалітай Віленскае ваяводзтва мела трох прадстаўнікоў — біскупа, ваяводу і кашталяна. За ўвесь час свайго існаваньня ваяводзтва мела 29 біскупаў, 33 ваяводы, 37 кашталянаў[1].

Ваяводзкі мундзір складаўся зь цёмна-сіняга («гранатовага») кунтуша, ярка-пунсовых адваротаў і жупана[21].

Заўвагі

  1. ст.-бел. Воеводство Виленское; лац. Palatinatus Wilnensis, польск. Województwo wileńskie
  2. Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родам ліцьвін (літоўка)»: «сіи Андрѣи бяше родомъ Литвинъ, сынъ Ерденевъ, Литовскаго князя»[8] (Траецкі летапіс пад 1289 годам); «литвин родом» (жывот Даўмонта Пскоўскага першай трэці XIV стагодзьдзя[9]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскага Гедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ў Ліцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads