Пётар II
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пё́тар II Аляксе́евіч (па-расейску: Пётр II Алексеевич; 12 (23) кастрычніка 1715, Санкт-Пецярбург — 18 (29) студзеня 1730, Масква) — расейскі імпэратар, які зьмяніў на стальцы Кацярыну I.
Унук Пятра I, сын царэвіча Аляксея Пятровіча і нямецкай прынцэсы Сафіі Шарлоты Браўншвайг-Вольфэнбютэльскай, апошні прадстаўнік роду Раманавых па прамой мужчынскай лініі. Уступіў на трон 6 (17) траўня 1727, калі яму было ўсяго адзінаццаць гадоў, і памёр у чатырнаццацігадовым узросьце ад воспы. Пётар не пасьпеў праявіць цікавасьці да дзяржаўных справаў і самастойна фактычна не валадарыў. Сапраўдная ўлада ў дзяржаве знаходзілася ў руках Вярхоўнага таемнага савету і асабліва фаварытаў юнага імпэратара, спачатку Аляксандра Меншыкава, пасьля яго зьвяржэньня — Далгарукавых.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Пётар II — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
![]() |
Гэта — накід артыкула пра асобу, зьвязаную з Расейскай імпэрыяй. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads