Пілава

места ў Калінінградзкай вобласьці Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia

Пілава
Remove ads

Пілава[1] або Піляў (ням. Pillau[2]; афіцыйная расейская назва з 1946 году — Балтыйск, рас. Балтийск) — места ў Расейскай Фэдэрацыі, на паўночнай частцы Балтыйскае пярэспы — Пілаўскім паўвостраве, падзеленым на дзьве часткі Балтыйскай пратокай, якая злучае Сьвежую і Ґданьскую затокі Балтыйскага мора. Адміністрацыйны цэнтар Балтыйскае мескае акругі Калінінградзкай вобласьці. Найзаходнейшае места Расеі, буйны морскі порт, паромны тэрмінал і чыгуначны вакзал. Тут разьмяшчаецца Балтыйская вайскова-марская база Балтыйскага флоту — найбуйнейшая база вайскова-морскога флёту Расейскае Фэдэрацыі на Балтыйскім моры. У канцы 1940-х гадоў вайсковае кіраўніцтва зьмянілася на цывільнае, але места заставалася было зачыненым (памежная зона) да наведваньня — для ўсіх, апроч жыхароў Балтыйску, а ў пачатку 2000-х гадоў заставу скасавалі. Знаходзіцца за 52 км ад Караляўцу (Калініграду).

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Спрыяльныя ўмовы дзеля разьвіцьця паселішча склала, сярод іншага, вялікая бура 10 (або 16) верасьня 1510 году, у выніку якой утварылася Пілаўская пратока. Побач зь ёй заснавалі вёску й за 15 гадоў збудавалі крэпасьць, якая да 1525 году была часткай дзяржавы Тэўтонскага ордэну, потым Прускага герцаґства. Разам зь імі з 1618 году знаходзіўся пад уладай Брандэнбурґу. У 1466—1657 гадох трапіў пад ен Каралеўства Польскага.

У XVII ст. у Пілаве збудавалі першыя ўмацаваньні. Праз сваю стратэгічную лакацыю паселішча зь цягам часу пераўтварылася ў крэпасьць, якая пашыралася да XIX стагоддзя. У XVIII ст. цэглу атрымлівалі, у тым ліку зь зьнесеных сярэднявечных замкаў, у тым ліку Лохштэд (цяпер маёнтак Паўлава ў адміністрацыйных межах места).

У 1626 годзе месца высадкі караля Швэцыі Густава Адольфа й яго войска ў час польска-швэдскае вайны (1625—1629). Гэтай высадкай швэды перанесьлі галоўны фронт вайны з Лівоніі ў Прусію. У 1635 годзе на загад караля польскага і вялікага князя літоўскага Ўладзіслава Вазы казацкія лейтэнанты пад камандаю Канстанціна Волека захапілі швэдскі карабель ля Пілава.

З 1701 году ў складзе Прускага каралеўства. Мескія правы Пілава атрымала ў 1725 годзе. У 1807 годзе яго асадзілі напалеонаўскія войскі. Паміж 24 лютага 1812 і 6 лютага 1813 пад уладай Францыі.

У час Другое сусьветнае вайны Пілава была адным з цэнтраў падрыхтоўкі экіпажаў падводных лодак. 16 красавіка 1945 году падводную лодку U-78, якую выкарыстоўваласі ў якасьці крыніцы электраэнэргіі, абстраляла артылерыя савецкіх войскаў.

25 красавіка 1945 году савецкія войскі захапілі Пілава. 27 лістапада 1946 году места перайменавалі ў Балтыйск. У 1952 годзе тут стварылі адну з найбуйнейшых вайскова-морскіх базаў СССР на Балтыйскім моры. Гэта мела галоўную ролю ў паваенным разьвіцьці ўсяго рэгіёну.

Remove ads

Войскі

Балтыйск — спадарожнікавы здымак Landsat

Галоўная морская база Балтыйскага флёту разам з суднарэмонтнаым заводам. Побач (5 км на паўднёвы захад ад цэнтру), на Вісьлінскай касе, знаходзіцца вайсковае лётнішча, цяпер закінутае. Сярод іншых там разьмяшчаліся самалёты-амфібіі.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Каля маяка стаіць помнік Пятру I, а над портам дамінуе конная статуя гаспадыні Лізаветы, якая ў 1757 годзе, па заваяваньні Прусіі, абвясьціла пра яе ўваходжаньне ў склад Расеі. Побач знаходзяцца ваенныя могілкі з рэканструяванымі па 1991 году надмагільлямі нямецкіх маракоў часоў Першае сусьветнае вайны і воінаў, і мірных жыхароў, якія загінулі ў 1945 годзе.

Славутасьці

Шматлікія будынкі перажылі Другую сусветную вайну, у тым ліку:

  • Вайсковы порт, у тым ліку казармы, клюб і воданапорная вежа
  • Воданапорныя вежы (чатыры)
  • Дом пастара пачатку XX ст.
  • Крэпасьці: Ўсход і Захад
  • Маяк
  • Рэзыдэнцыя суду (цяпер Музэй Балтыйскага флёту)
  • Сярэдняя школа
  • Эвангеліцка-рэфармацкая капліца (асьвечаная ў 1867 годзе; цяпер тут дзее царква Сьвятога Георгія — сабор Балтыйскага флёту) — помнік архітэктуры нэаготыкі

Страчаная спадчына

Не захаваліся дзьве барокавыя эвангельскія цэрквы (парафіяльна-гарнізонны і ў Старым Пілаве) і нэагатычны касьцёл Найсьвяцейшай Марыі Зоркі Морской (праект Фрыца Гейтмана, асьвечаны ў 1910 годзе).

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads