Піна
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пі́на — рака ў Беларусі, левая прытока Прыпяці. Цячэ ў Янаўскім і Пінскім раёнах Берасьцейскае вобласьці. Даўжыня 40 км. Плошча вадазбору 2460 км². Выдатак вады ў вусьці 8,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,01%.
Remove ads
Асноўныя прытокі
На рацэ
Назва
Паходжаньне гідроніму Піна — спрэчнае пытаньне. Паводле адной вэрсіі, называць раку сталі ад пены (укр. піна), якая на ёй плавала. Паводле іншай вэрсіі — ад лац. pinus — 'хвоя', бо хвоі расьлі на ўзьбярэжжы ракі.
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца каля вёскі Перарубу Янаўскага раёну (паводле меркаваньня некаторых дасьледнікаў, каля в. Дубае Пінскага раёну[1]), вусьце ў межах Пінску. Цячэ нізінай Прыпяцкім Палесьсем.
Даліна невыразная, зьліваецца з прылеглай мясцовасьцю. Рэчышча слабазьвілістае, шырынёй 30—40 м. У выніку каналізацыі лукавіны выпрастаныя, рэчышча паглыбленае на перакатах.
Воднасьць ракі падтрымліваецца перакідам часткі сьцёку з Прыпяці праз сыстэму Выжаўскага і Белаазерскага каналаў. Піна зьяўляецца часткаю Дняпроўска-Бужанскага каналу[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads