Пірэй
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пірэ́й (па-грэцку: Πειραιάς) — горад у Грэцыі, на Эгейскім моры, адміністрацыйны цэнтар нома Атыка. Уваходзіць у склад Вялікіх Атэнаў, фактычна зьяўляючыся прадмесьцем грэцкае сталіцы і месьцячыся ўздоўж усходняга ўзьбярэжжа Сараніцкай затокі. Галоўны зьнешнегандлёвы порт Грэцыі. Паводле перапісу насельніцтва 2011 году, насельніцтва Пірэяў складала 163 тысячы чалавек, што зрабіла горад пятым паводле велічыні муніцыпалітэтам у Грэцыі[2] і другім паводле велічыні гарадзкой аглямэрацыяй краіны пасьля Атэнаў.
Горад быў заснаваны ў пачатку V стагодзьдзя да н. э., пабудаваны як новы порт для Старажытных Атэнаў, зьяляючыся іхняй галоўнай гананьню і канцэнтруючы ўвесь іхні імпартны і транзытны гандаль. Падчас залатога веку Атэнаў горад атрымаў гарадзкія сьцены, аднак пасьля III стагодзьдзя да н. э. значэньне места зьнізілася. Наступны росквіт Пірэй зьведаў у XIX стагодзьдзі, пасьля таго як Атэны былі абраныя сталіцай новага Грэцкага каралеўства. У 1869 годзе ў горад прыйшла першая ў Грэцыі чыгуначная лінія, якая злучыла яго з Атэнамі. На сёньня горад цесна зьвязаны з Атэнамі, зьяўляючыся іхняй неад’емнай часткай.
Пірэйскі ўнівэрсытэт зьяўляецца адным з найбуйнейшых грэцкіх унівэрсытэтаў і мае найстарэйшую акадэмічную катэдру ў галіне фінансаў[3].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads