Франсіска Мэдына Люна
гішпанскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Франсіска Мэдына Люна (па-гішпанску: Francisco Medina Luna), больш вядомы як Піці (па-гішпанску: Piti; нар. 26 траўня 1981 году, Рэўс, Гішпанія) — былы гішпанскі футбаліст, нападнік.
Remove ads
Кар’ера
Піці ў 2004 годзе, гуляючы ў асноўным у аматарскіх лігах, падпісаў кантракт з «Сарагосай». Клюб з Сарагосы заўважыў гульца, калі той забіў 23 галы за свой клюб «Рэўс Дэпортыю» ў Тэрсэры. Падчас свайго знаходжаньня ў новым клюбе Піці, у асноўным, праводзіў матчы за другую каманду клюбу, зьявіўшыся толькі ў трох гульнях Ля Лігі на агульную колькасьць у 37 хвілінаў. Сэзон 2005—2006 гадоў гулец правёў у арэндзе ў клюбе «Мурсія», які выступаў у Сэгундзе.
Улетку 2006 году, Піці далучыўся да клюбу «Эркулес», які гуляў у Сэгундзе. У студзені наступнага году Франсіска перайшоў на правах арэнды ў склад мадрыдзкага клюбу «Раё Вальекана», які прадстаўляў лігу больш ніжэйшую. У мадрыдзкім клюбе кар’ера гульца рэзка пайшла на ўздым. У сэзоне 2007—2008 гадоў гулец забіў 7 мячоў у 21 сустрэчы, дапамогшы клюбу вярнуцца ў Сэгунду. У наступных сэзонах другога дывізыёну Піці стаў значным нападнікам клюбу.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads