Раё Вальекана Мадрыд

гішпанскі футбольны клюб з Мадрыду From Wikipedia, the free encyclopedia

Раё Вальекана Мадрыд
Remove ads

«Ра́ё Вальека́на» (па-гішпанску: Rayo Vallecano) — гішпанскі футбольны клюб, які месьціцца ў горадзе Мадрыдзе. Клюб быў заснаваны 29 траўня 1924 году. Хатнія сустрэчы праводзіць на стадыёне «Эстадыё дэ Вальекас», чыя назва паходзіць ад прадмесьця Вальекас, у якім стадыён знаходзіцца. Ёсьць трэцім паводле посьпехаў мадрыдзкім клюбам пасьля «Рэалу» і «Атлетыка».

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

«Раё Вальекана» быў заснаваны 29 траўня 1924 году родным горадзе Прудэнсіі Прыега, жонкі першага прэзыдэнта клюбу Хуліяна Ўэрты. Натхнёныя магутным аргентынскім клюбам «Рывэр Плэйт», у 1949 годзе, пасьля дамоўленасьці з мадрыдзкім «Атлетыка», на спартовую кашулю дружыны была дададзеная чырвоная дыяганальная палосачка, а клюб упершыню ў сваёй гісторыі дасягнуў трэцяга дывізіёну гішпанскага першынства[2].

У 1980-х і 1990-х гадох клюб выступаў нестабільна, чаргуючы сэзоны ў Ля Лізе і Сэгундзе. Сэзон 1984—1985 гадоў клюб і зусім правёў у трэцяй паводле значнасьці лізе гішпанскага футболу[3]. У 1999 годзе клюб зноўку набыў права ўдзелу ў найвышэйшым дывізіёне. Менавіта адсюль пачаўся самы яскравы пэрыяд у гісторыі клюбу. У сэзоне 2000—2001 гадоў «Раё» здолеў дасягнуць стадыі чвэрцьфіналу Кубка УЭФА, дзе саступіў будучаму фіналісту «Алявэсу». Цікава, што квіток у турнір клюб атрымаў дзякуючы квоты праз сумленную гульню[4].

Thumb
Клюбны сьцяг на трэніравальнай пляцоўцы «Раё».

Усьлед рушыў цяжкі час, бо клюб пасьлядоўна вылятаў з дывізіёнаў у 2003 і 2004 гадох. У сэзоне 2005—2006 гадоў трэнэрскую пасаду заняў Мічэль, былая легенда мадрыдзкага «Рэалу» ў 1980-х і 1990-х гадох[5]. «Раё» скончыў сэзон 2006—2007 гадоў на другім месцы ў трэцім дывізіёне, атрымаўшы права ўдзелу ў плэй-оф на прасоўваньне далей, аднак трываў паразу ў фінале ад «Эйбару» зь лікам 1:2[6]. У наступнай кампаніі дружына вярнулася ў Сэгунду пасьля чатырохгадовай адсутнасьці, усё ж такі прасунуўшыся праз плэй-оф. Гэтым разам былі перагуляныя «Бэнідорм» у паўфінале і «Самора» ў фінале зь лікам 2:1[7].

У першым сэзоне па вяртаньні мадрыдцы фінішавалі на камфортным 5 месцы. У тым жа годзе жаночая дружына клюбу ўпершыню здабыла тытул чэмпіёнак Гішпаніі, але ў Лізе чэмпіёнаў выбыла з турніру ўжо на стадыі 1/32 фіналу. У сэзоне 2010—2011 гадоў «Раё Вальекана» заняў 2 месца і вярнуўся, такім чынам, у найвышэйшы дывізіён пасьля васьмігадовай адсутнасьці. У канцы сакавіка 2012 году, у падтрымку пратэстаў у Гішпаніі ў 2011—2012 гадоў, каманда прыняла рашэньне зрабіць адзін дзень выходных, каб далучыцца да дэманстрацыяў[8]. У жніўні 2015 году «Раё Вальекана» набыла большую частку правоў на клюб «Аклагома-Сіці», франшызы NASL. Набыты клюб атрымаў назву «Раё Аклагома-Сіці». Гэта было першым заходным крокам гішпанскага клюбу на амэрыканскі спартовы рынак, што адлюстравала спонсарская ўгода 2013 году з Qbao, якая павінна была пашырыць вядомасьць клюбу за мяжой[9]. Аднак, праект быў згорнуты амаль праз год з чыньніку вылету «Раё» зь Ля Лігі і спрэчак паміж суўладальнікамі амэрыканскага клюбу, што прывяло да зьмяньшэньня фінансаваньня з амэрыканскага боку. Вылет з топ-дывізіёну скончыў пяцігадовую сэрыю знаходжаньня клюбу ў эліце.

Першы сэзон сталічнага клюбу ў Сэгундзе склаўся няўдала праз праблемы як на гульнявой пляцоўцы, гэтак і па-за ейнымі межамі. Праз клюб прайшлі 3 розныя трэнэры, і, нарэшце, выбар спыніўся на легендарным Мічэле[10]. Ён ажывіў клюб і выцягнуў яго з зоны вылету на 12 радок. Наступны сэзон пачаўся з таго, што спартовым дырэктарам «Раё» стаўся былы брамнік клюбу Давід Кабэньнё. Паводле выніку сэзону мадрыдцы перамаглі ў Сэгундзе, зарабіўшы 76 пунктаў у 42 гульнях, трыюмфальна вярнуўшыся ў Ля Лігу. У сэзоне 2018—2019 гадоў «Раё» трываў паразу ў дэрбі супраць «Хэтафэ» зь лікам 2:1. 4 траўня 2019 году клюб паводле вынікаў вярнуўся ў Сэгунду праз паразу ад «Левантэ» зь лікам 4:1[11]. У гэтым сэзоне «Раё» заняў апошнюю 20 пазыцыю ў турнірнай табліцы.

Remove ads

Склад

Актуальны на 16 жніўня 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads