П’ер Гасэндзі

From Wikipedia, the free encyclopedia

П’ер Гасэндзі
Remove ads

П’ер Гасэндзі (па-француску: Pierre Gassendi, 22 студзеня 1592, Шантэрсье, Праванс, Францыя24 кастрычніка 1655, Парыж, Францыя) — францускі філёзаф, матэматык, астраном, мэханік і дасьледчык старажытных тэкстаў, сучасьнік Рэнэ Дэкарта.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

У 40-х гадох XVII стагодзьдзя першым пачаў адкрытую палеміку з картэзіянствам. Ягоныя працы, як то «Мэтафізычныя дасьледаваньні супраць Дэкарта», «Мэтафізычныя дасьледаваньні, або Сумнёў і пярэчаньні супраць мэтафізыкі Дэкарта» былі накіраваныя супраць тэзаў пра фундамэнтальнасьць прынцыпу «мэтадалягічнага сумнёву» і «дакладнасьці Я, які здольны мысьлі».

Гасэндзі даказвае, што ня толькі мысьленьне, але і кожнае дзеяньне чалавека можа быць прынята ў якасьці зыходнай дакладнасьці, калі вынікі дзеяньняў супадаюць з плянаванымі. Разьвіваючы свой панятак дзейнасьці, ён робіць выснову, што меркаваньне пра самога сябе бяз вонкавага аб’екту, без адносінаў да яго як вонкавага проста немагчымая. Трэба ставіцца да сябе ня як да Я, а як да ня-Я, каб думаць пра сябе.

Гасэндзі распрацаваў пасьлядоўную сыстэму сэнсуалісцкага вучэньня пра пазнаньне. Аснову гэтага вучэньня складае перакананьне аўтарытэтнасьцю індуктывісцкай гнасэалёгіі, якая прызнае ўзьнікненьне агульных паняткаў праз абагульненьне адзінкавых зьяваў.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads