П’ер Нкурунзіза
бурундзійскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
П’ер Нкурунзіза́ (па-француску: Pierre Nkurunziza; 18 сьнежня 1963, Бужумбура, Бурундзі — 8 чэрвеня 2020, Карузі, Бурундзі) — прэзыдэнт Бурундзі (2005—2020).
Сын губэрнатара дзьвюх правінцыяў краіны, забітага ў пэрыяд хваляваньняў у 1972. Быў выкладчыкам унівэрсытэту. У часе грамадзянскай вайны ў краіне далучыўся да паўстанцкай групоўкі хуту «Нацыянальны кангрэс за абарону дэмакратыі — Войскі за абарону дэмакратыі», пераўтворанай пазьней у партыю. Стаўшы лідэрам групоўкі, дамагаўся палітычнага разьвязаньня канфлікту між хуту і тутсі.
У 2005 року ўпершыню быў абраны на пасаду прэзыдэнта краіны і займаў яе тры разы запар у парушэньне канстытуцыі, якая абмяжоўвае прэзыдэнцтва двума тэрмінамі. Перад трэцімі выбарамі здушыў спробу вайсковага перавароту, пасьля якога з Бурундзі зьехалі некалькі соцень тысячаў ягоных апанэнтаў.
Перад выбарамі 2020 року падтрымаў кандыдата Эварыстэ Ндаішыміе і сканаў 8 чэрвеня 2020 року неўзабаве па ягоным абраньні.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads