Павал Шэйн
беларускі і расейскі пэдагог, этнограф і фальклярыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Па́вал Васі́левіч Шэйн (1826, Магілёў — 27 жніўня 1900, Рыга) — беларускі і расейскі пэдагог, этнограф і фальклярыст.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Навучаўся ў нямецкай вучэльні пры лютэранскай царкве Сьвятога Міхаіла (Масква). 3 1851 году працаваў выкладнікам у розных павятовых вучэльнях і гімназіях Тулы, Віцебску, Калугі. 3 1881 у Санкт-Пецярбургу.
Зьбіральніцкую дзейнасьць пачаў у сярэдзіне 1850-х. Выдаў напісаную пад уплывам міталягічнай школы «Праграму для зьбіраньня помнікаў народнай творчасьці» (Віцебск, 1867) — адну зь першых адмысловых фальклёрных праграмаў і разаслаў яе па Беларусі. Меў шырокую сетку карэспандэнтаў, сярод якіх былі Адам Багдановіч, Яўхім Карскі, Юльян Крачкоўскі, Янка Лучына і іншыя. Складальнік зборніку «Беларускія народныя песьні» (1874, зьмешчаныя больш за 1 тыс. тэкстаў).
Найбольш шырока беларускі матэрыял прадстаўлены ў кнізе П. Шэйна «Матэрыялы для вывучэньня побыту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю» (т. 1—3, 1887—1902). У працы зьмешчаныя апісаньні хрэсьбінаў, калядных, масьленічных, купальскіх, жніўных, вясельных, пахавальных абрадаў беларусаў зь песьнямі фальклёрнымі тэкстамі, міталягічныя побытавыя казкі пра жывёлаў, легенды, паданьні, анэкдоты, прыказкі, прымаўкі, загадкі, зьвесткі пра матэрыяльную культуру беларусаў (жыльлё, адзеньне, ежу, заняткі) і іншае.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads