Рабат
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раба́т (па-арабску: الرباط) — сталіца і адзін з самых вялікіх гарадоў Марока, разьмяшчаецца на захадзе краіны, на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна ў вусьці ракі Бу Рагах. Насельніцтва аглямэрацыі налічвае 1,7 млн чалавек.
Горад зьяўляецца буйным прамысловым цэнтрам (разьвіцьцё атрымалі хімічная, металюргічная, харчовая, лёгкая прамысловасьці), грае значную ролю ў палітычным і культурным жыцьці краіны. Зьяўляецца турыстычным цэнтрам Марока. У горадзе ёсьць міжнародны аэрапорт і буйны марскі порт.
Remove ads
Гісторыя
Горад быў заснаваны ў 1150 годзе султанам Абд аль-Муніна з дынастыі Альмахадаў, недалёка ад старажытнага рымскага ўмацаваньня Сала Калёнія. Гэта быў фарпост для падрыхтоўкі арабскага нападзеньня на Ібэрыйскі паўвостраў. У пачатку XVII стагодзьдзя горад прыняў мусульманаў, якія былі выгнаны з Гішпаніі яе хрысьціянскімі ўладарамі.
Каля сотні гадоў Рабат быў цэнтрам пірацтва ў заходняй частцы Міжземнага мора. У 1911 годзе горад быў акупаваны французамі. З 1912 году горад стаў сталіцай Марока, францускага пратэктарату. Пасьля атрыманьня незалежнасьці Марока ў 1953 годзе Рабат стаў яго сталіцай.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads