Марока
краіна ў Паўночнай Афрыцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маро́ка, Каралеўства Марока (па-арабску: المملكة المغربية) — краіна ў Паўночнай Афрыцы, мае выхад да Атлянтычнага акіяна і Міжземнага мора. Мяжуе з Альжырам (на ўсходзе), Заходняй Сахарай (на поўдні), гішпанскімі анклявамі ў Афрыцы (Сэўта і Мэлілья) на поўначы.
Даўжыня межаў складае 2017,9 км, зь іх з Альжырам — 1559 км, Заходняй Сахарай — 443 км, гішпанскія анклявы: Сэўта — 6,3 км, Мэлілья — 9,6 км. Даўжыня марскога ўзьбярэжжа складае 1835 км.
Remove ads
Гісторыя
Тэрыторыя Марока заселена качуючымі бэрбэрскімі плямёнамі. Першая маўрытанская дзяржава на тэрыторыі Марока зьявілася ў IV стагодзьдзі. Пасьля зруйнаваньня Картагену рымлянамі тэрыторыя Марока стала рымскай правінцыяй на некалькі стагодзьдзяў. Потым, на некаторы час гэта тэрыторыя трапіла пад уладу Бізантыі. Пасьля была заваяваная арабамі.
У XIX стагодзьдзі тэрыторыя Марока стала плошчай для спробаў калянізацыі Францыі, Вялікабрытаніі і Нямеччыны. У выніку пагадненьня ў Фэсе ў 1912 годзе Марока стала пратэктаратам Францыі, а ў 1956 годзе атрымала незалежнасьць. Незалежнае Марока — гэта манархія, якая мае вялікі ўплыў у арабскім сьвеце.
Шмат гадоў існуе неўрэгуляванае пытаньне Заходняй Сахары, якое павінна было быць вырашана праз ААН. У 1987 годзе Марока падала заяўку на ўступленьне ў Эўрапейскі Зьвяз, але ёй было адмоўлена.
Remove ads
Палітыка
Адміністрацыйны падзел
Марока падзелена на 14 абласьцей (без уліку Заходняй Сахары):
Геаграфія
Краіна мае выхад да Атлянтычнага акіяна і Міжземнага мора, Гібральтарскім пралівам аддзяляецца ад Эўропы.
Марока знаходзіцца ў заходняй частцы гораў Атляс. Праз цэнтар краіны праходзіць ланцуг Высокага Атлясу (самы высокі пункт — гара Джабал Тубкал — 4165 м). Таксама паралельна на поўначы цягнецца і Сярэдні Атляс і Антыатляс на поўдні. Уздоўж Міжземнага мора цягнуцца горы Эр-Рыф. У паўднёвай і паўднёва-ўсходняй частцы краіны знаходзяцца камяністая і пяшчаная пустэльня Сахара. Уздоўж Атлянтычнага акіяна раскінуліся невялікія нізіны.
Клімат субэкватарыяльны, на ўзьбярэжжы марскі, у глыб краіны сухі. Сярэдняя тэмпэратура ў студзені 10—12°С, у ліпені 35—44°С. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў у Сярэднім Атлясе даходзіць да 1000 мм, у паўднёвай і паўднёва-ўсходняй частцы да 200 мм. У гарах зімой здараюцца сьнежныя завеі. На атлянтычным ўзьбярэжжы частыя імгі (з-за ўплыва Канарскага цячэньня).
У гарах сустракаюцца невялікія лясы (8% паверхні краіны), галоўным чынам кядровыя і дубовыя.
Remove ads
Эканоміка
Згодна з дадзенымі Афрыканскага Банка Разьвіцьця СУП Марока складае 7% агульнага СУП Афрыкі. Мараканская эканоміка займае пятае месца ў Афрыцы пасьля Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Эгіпту, Альжыру і Нігерыі.
Асноўны прыбытак Марока складаецца ад здабычы фасфатаў і ад грашовых пераводаў мараканскіх імігрантаў сваім сем’ям у Марока. Значную ролю грае і турызм. Беспрацоўе ў краіне складае 7,7% працаздольнага насельніцтва.
Remove ads
Дэмаграфія
Рэлігія
Асноўная рэлігія — гэта іслам: мусульмане суніты складаюць 98,7% насельніцтва, 1,1% — хрысьціяне, 0,2% — юдзеі.
Культура
Спорт
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads