Рабэрта Мэцола
мальтыйскі палітык, старшыня Эўрапарлямэнту From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рабэрта Мэцола Тэдэска Трыкас (па-мальтыйску: Roberta Metsola Tedesco Triccas; 18 студзеня 1979, Сэнт-Джуліянз, Мальта) — мальтыйская палітык, старшыня Эўрапейскага парлямэнту з 18 студзеня 2022 году[3].
Упершыню абрана дэпутатам Эўрапейскага парлямэнту ў 2013 годзе, прадстаўляючы Мальту, а ў лістападзе 2020 году стала першым віцэ-прэзыдэнтам Эўрапарлямэнту[4]. Раберта Мецола была абрана старшынёй Еўрапейскага парламента 18 студзеня 2022 года[3], стаўшы самым маладым старшынёй у гісторыі[5], першай мальтыйкай на гэтай пасадзе і трэцяй жанчынай-старшынёй[6].
Remove ads
Адукацыя і кар’ера
Зьяўляецца юрыстам і спэцыялізавалася на эўрапейскім праве і палітыцы ў Эўрапейскім калегіюме. Яна займала пасаду аташэ па прававым і судовым супрацоўніцтве Мальты ў Пастаянным прадстаўніцтве Мальты пры ЭЗ[7], а з 2012 па 2013 год у якасьці юрыдычнага раднага Вярхоўнага прадстаўніка Саюзу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан[8].
Палітычная кар’ера
Раньнія гады
У студэнцкія гады Мэцола ўваходзіла ў SDM (Studenti Demokristjani Maltin), KNZ (Нацыянальная моладзевая раду) і MŻPN (Moviment Żgħażagħ Partit Nazzjonalista), перш чым была абраная генэральным сакратаром Студэнтаў-дэмакратаў Эўропы (EDS), студэнцкага аддзяленьня Эўрапейскай народнай партыі, а таксама на пасады ў рамках Эўрапейскага моладзевага форуму (YFJ)[7]. У 2002 годзе яна была абраная віцэ-прэзыдэнтам Моладзевай канвэнцыі аб будучыні Эўропы, што адкрыла шлях да яе актыўнага ўдзелу ў перамовах і распрацоўцы Эўрапейскай канстытуцыйнай дамовы, а пазьней і Лісабонскай дамовы.
Мэцола была актыўнай ў Partit Nazzjonalista (Нацыяналістычная партыя) на Мальце з юнацтва, дзе працавала ў міжнародным сакратарыяце партыі; актыўна праводзіла кампанію за галасаваньне «за» на рэфэрэндуме аб ўваход у ЭЗ у 2003 годзе, і валанцёрства ў выбарчай групе PN ELCOM. Яна балятавалася на выбарах у Эўрапарлямэнт у 2004 годзе і Эўрапарлямэнт у 2009 годзе ў якасьці кандыдата ад нацыяналістаў на Мальце. На тых выбарах яна не была абраная.
Дэпутат Эўрапарлямэнту 2013—2022

Рабэрта Мэцола пасьпяхова ўдзельнічала ў выбарах 24 красавіка 2013 году, на вызваленае месца Саймана Бусутыла, стаўшы адной з першых жанчын-чальцоў Эўрапарлямэнту на Мальце. У парлямэнце яна сядзіць у якасьці сябра групы Эўрапейскай народнай партыі (EPP).
Пасьля пераабраньня ў парлямэнт на поўны тэрмін у 2014 годзе яна была абраная на пасаду намесьніка старшыні Камітэту па пэтыцыях у ліпені 2014 году[9]. Акрамя таго, яна была чальцом шэрагу камітэтаў і дэлегацый, уключаючы Камітэт па грамадзянскіх свабодах, юстыцыі і ўнутраных справах і дэлегацыю па сувязях са Злучанымі Штатамі[10]. З 2016 па 2017 год Мэола ўваходзіла ў парлямэнцкі камітэт па расьсьледаваньні адмываньня грошай, ухіленьня ад выплаты падаткаў, схемы ўхіленьня ад выплаты падаткаў якіх былі расьсьледаваны ў Панамскіх дакумэнтах больш шырока[10]. У межах Камітэту па грамадзянскіх свабодах, юстыцыі і ўнутраных справах яна з 2018 году уваходзіла ў групу назіраньня за вяршэнствам закону[11].
У дадатак да сваіх абавязкаў у камітэце Рабэрта Мэцола далучылася да Міжгрупы Эўрапарлямэнту па правах дзіцяці[12].
У лістападзе 2020 году яе абралі першым віцэ-прэзыдэнтам Эўрапарлямэнту, зьмяніўшы Мэрэд МакГіньс, якая стала Эўракамісарам Ірляндыі. Яна стала першай мальтыйская дэпутатка Эўрапарлямэнту, якая стала віцэ-прэзыдэнтам[13].
У лістападзе 2021 году Рабэрта Мэцола была абрана ЭНП у якасьці свайго кандыдату, каб зьмяніць Давіда Сасолі на пасадзе прэзыдэнта Эўрапарлямэнту пасьля заканчэньня яго паўнамоцтваў на пасадзе прэзыдэнта ў студзені 2022 году[14]. Сасолі быў шпіталізаваны з пнэўманіяй у верасьні 2021 году[15] і ў сьнежні абвясьціў, што не будзе балятавацца на другі тэрмін на пасадзе прэзыдэнта, што зрабіла Мэцолу яго верагодным пераемнікам[16]. Пасьля далейшай шпіталізацыі Сасолі памёр 11 студзеня 2022 году[17] за тыдзень да заканчэння тэрміну[15]. Пасьля сьмерці Сасолі Мэцола стала выконваючым абавязкі прэзыдэнта Эўрапарлямэнту[18].
Старшыня Эўрапейскага парлямэнту
18 студзеня 2022 году Рабэрта Мэцола была абрана старшынёй Эўрапарлямэнту на два з паловай гады. Яна была абраная ў першым туры галасаваньня, атрымаўшы абсалютную большасьць — 458 галасоў з 690 пададзеных[3]. Як кандыдата ад ЭНП, яе таксама падтрымалі парляменцкія групы S&D і «Абнаўляючы Эўропу» пасьля таго, як тры групы дасягнулі пагадненьня аб выбарах старшыні, віцэ-старшыні і заканадаўчых прыярытэтах на другую палову паўнамоцтваў парлямэнта[19].
Remove ads
Палітычныя пазыцыі
У якасьці чальца Камітэту па грамадзянскіх свабодах, юстыцыі і ўнутраных справах Мэцола ў 2014 годзе кіравала працай ЭНП над неабавязковай «дарожнай картай ЕС супраць гамафобіі і дыскрымінацыі па прыкметах сэксуальнай арыентацыі і гэндэрнай ідэнтычнасьці»[20]. Яна была суаўтарам неабавязковай справаздачы аб эўрапейскім міграцыйным крызысе ў 2016 годзе, накіраванай на ўсталяваньне «абавязковага заканадаўчага падыходу» да перасяленьня і новых агульнаэўрапейскіх пагадненьняў аб «рэадмісіі», якія павінны мець прыярытэт над двухбаковымі пагадненьнямі паміж краінамі чальцамі ЭЗ і краінамі не сябрамі ЭЗ[21].
Што датычыцца абортаў, Мэцола пастаянна галасавала за рэзалюцыі ў абарону жыцьця[22]. Падчас свайго абраньня старшынёй Эўрапарлямэнту яна заявіла, што падчас свайго знаходжаньня на пасадзе будзе прадстаўляць пазыцыю парлямэнта, якая прызнае бясьпечны доступ да абортаў правам чалавека[23].
Спрэчкі
У кастрычніку 2020 году Рабэрта Мэцола прапанавала папраўкі да рэзалюцыі Камітэту па грамадзянскіх свабодах, юстыцыі і ўнутраных справах па Баўгарыі, што выклікала спрэчкі[24][25]. Яна настойвала на тым, што ў дакуменце ўключана інфармацыя аб тым, што пратэсты ў Баўгарыі фінансуюцца босам азартных гульняў, супраць якога выстаўлена 18 абвінавачаньняў. Пасьля таго, як сотні дэманстрантаў зьвязаліся з ёй у сацыяльных сетках і ёй пагражалі судом за паклёп і распаўсюджваньне «падробленых навін», Мэцола заблакавала доступ да сваіх сацыяльных сетак з Баўгарыі[26] і адклікала прапанаваную папраўку.
Remove ads
Асабістае жыцьцё
Рабэрта Мэцола нарадзілася ў Сент-Джуліянсе, Мальта, і вырасла ў Гзіры[27].
Раберта і яе муж фін Ука Мэцола (Партыя нацыянальнай кааліцыі) удзельнічалі ў выбарах у Эўрапарлямэнт 2009 году, стаўшы першай сямейнай парай, якая ўдзельнічала ў адных і тых жа выбарах у Эўрапарлямэнт ад дзьвюх розных краін-чальцоў[28]. Упершыню яны сустрэліся ў 1999 годзе, а пажаніліся ў кастрычніку 2005 году[29]. У іх нарадзілася чацьвёра сыноў[30].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads