Рагазьнянскае возера

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рагазьнянскае, Збунінскае — возера ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскае вобласьці Беларусі. Разьмяшчаецца ў 30 км на поўдзень ад Берасьця, у 3,5 км на захад ад вёскі Рагозна. Уваходзіць у склад Берасьцейскай групы азёр.

Возера
Рагазьнянскае
КраінаБеларусь
Плошча0,43 км²
Плошча вадазбору3 км²
Максымальная глыбіня5,8 м
Сярэдняя глыбіня2 м
Найбольшая даўжыня1,1 км
Найбольшая шырыня0,5 км
Даўжыня берагавой лініі3,3 км
Вышыня над узроўнем мора145 м[1]
Аб’ём вады0,85 млн м³
Каардынаты51°49′35.38″ пн. ш. 23°43′29.60″ у. д.
Рагазьнянскае на мапе Беларусі
Thumb
Рагазьнянскае
Рагазьнянскае

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Серадовая Рэчка. Плошча возера складае 0,43 км². Найбольшая глыбіня — 5,8 м. Даўжыня возера — 1,1 км. Найбольшая шырыня возера — 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі возера складае 3,3 км, плошча вадазбору — 3 км². Аб’ем вады ў возеры — 0,85 млн м³.

Схілы катлавіны маюць вышыню 3—4 мэтры, парослыя лесам. На поўначы і ўсходзе возера акаймаванае дзюнамі. Катлавіна складаецца з двух плёсаў.

Берагі возера высокія, на захадзе — сплавінныя. Дно плоскае, высланае пяшчанымі і глеістымі адкладананьнямі. Зона мелкаводзьдзя мае шырыню да 100 мэтраў. Возера зарастае ўздоўж берагоў.

Возера Рагазьнянскае злучанае каналам з возерам Белым. З возера выцякае ручай у Серадовую Рэчку.

Возера разьмяшчаецца ў межах курортнай зоны «Белае». На беразе возера пабудаваная здраўніца «Бярэсьце».

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads