Здароўніца
стацыянарная лекава-прафіляктычная ўстанова From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Здароўніца[1][2][3] (cанато́рыя[4][5][a] ад лац. sano — «лячыць») — стацыянарная лекава-прафіляктычная ўстанова зь пераважным выкарыстаньнем прыродных чыньнікаў (клімат, мінэральная вада і лекавая гразь) у спалучэньні з дыетычным харчаваньнем, лекавай фізкультурай і фізыятэрапіяй[7].
Віды: аднапрофільная і шматпрофільная; для дарослых, дзяцей, падлеткаў, бацькоў зь дзецьмі; для хворых на сухоты, іншыя хваробы органаў дыханьня, органаў кровазвароту, страваваньня, апорна-рухальнага апарату, нэрвовай сыстэмы, нырак і мачавых шляхоў; лекавая, рэабілітацыйная (замацаваньне вынікаў лячэньня), рэкрэацыйная (пры сындроме хранічнай стомленасьці, зьніжэньні разумовай і цялеснай працаздольнасьці). Можа мець аддзяленьне для асобаў, якія перанесьлі інфаркт міякарда, кровазьліцьцё ў мозаг, траўму косткі[7].
Remove ads
У розных краінах
![]() | Гэты разьдзел патрабуе пашырэньня. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго. |
Беларусь
На 2001 год у Беларусі працавала 71 здароўніца, дзе ў першую чаргу лекавалі ліквідатараў Чарнобыльскай катастрофы, зьнявечаных, пэнсіянэраў, хворых на сухоты і асобаў, якія перанесьлі інфаркт міякарда і хірургічную апэрацыю[7].
За першае паўгодзьдзе 2013 году ў здароўніцах Беларусі пралячыліся звыш 650 000 чалавек (7 % насельніцтва Беларусі), зь іх звыш 404 000 (62 %) за кошт дзяржаўнага сацыяльнага страхаваньня і рэспубліканскага бюджэту. Таксама аздараўленьне прайшло звыш 102 000 (16 %) замежнікаў, зь іх 80 % — расейцы. На землях здароўніцаў існавала звыш 90 сьвідравінаў мінэральнай вады і 4 радовішчы лекавай гразі. Цана аднаго дня ў здароўніцы складала прынамсі 300 000 рублёў ($33,44). Пагатоў інваліды 1-й і 2-й групаў атрымлівалі накіраваньне ў здароўніцу аднойчы на 2 гады. Пэнсіянэры аплочвалі 15—20 % цаны пуцёўкі ў залежнасьці ад пары году. У выніку запоўненасьць здароўніцаў перавышала 90%[8].
У 2019 годзе лік адпачывальнікаў у здароўніцах Беларусі дасягнуў 1,389 млн чалавек. З іх 595 тыс. (43 %) грамадзянаў набылі пуцёўкі без выкарыстаньня бюджэтных сродкаў. У 2019 годзе здароўніцы Беларусі выручылі за свае паслугі 666 млн рублёў. Адпачывальнікам прапаноўвалі падарожжы выхаднога дня і лекавыя праграмы на 14, 18 і 21 дзень[9].
Remove ads
Заўвагі
- Таксама: здраўніца (разглядаецца як запазычаньне з расейскай мовы[6])
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads