Радрыга Дутэртэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Радры́га Ро́а Дутэ́ртэ (па-ангельску: Rodrigo Roa Duterte; нарадзіўся 28 сакавіка 1945 году, Маасін, Усходняя Лейтэ, Філіпіны) — 16-ы прэзыдэнт Філіпінаў. Юрыст і палітык бісайскага паходжаньня. Займаў пасаду мэра Давао, гораду на востраве Мінданао 7 тэрмінаў, у цэлым больш, чым 22 гады. Таксама быў віцэ-мэрам і кангрэсмэнам гораду.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Сын губэрнатара Вічэнтэ Дутэртэ. Акрамя яго, у сям’і было яшчэ чацьвёра дзяцей, Радрыга стаў другім і старэйшым сынам. У 1951 року сям’я пераехала ў Давао.
У 1972 атрымаў юрыдычную адукацыю ў коледжы Сан Бэда. У 1998—2001 быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад 1-й акругі места Давао. Пасьля гэтага тройчы пераабіраўся на мэра места Давао. У 2010 року саступіў пасаду сваёй дачцэ Сары.
За часам мэрства Радрыга Дутэртэ Давао ператварылася ў мірнае і спакойнае места. Узровень злачыннасьці ўпаў да такога ўзроўню, што мясцовыя турапэратары характарызуюць Давао як «адно з найбольш міралюбных месцаў Паўднёва-Ўсходняй Азіі»[1].
За спосаб, якім Дутэртэ дасягнуў такога выніку, часопіс «Time» даў таму мянушку «Карнік»[1], а праваабарончыя арганізацыі, у тым ліку Amnesty International, асуджаюць яго за патураньне забойстваў карумпаваных чыноўнікаў і злачынцаў без расьсьледаваньня[1][2][3]. Дутэртэ абвяргае сваю датычнасьць да забойстваў.
У кастрычніку 2021 года Радрыга Дутэртэ абвясьціў, што ня будзе балятавацца на пасаду віцэ-прэзыдэнта ў 2022 годзе і сыдзе з палітычнага жыцьця.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads