Радрыга Палясіё

аргентынскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Радрыга Палясіё
Remove ads

Радры́га Сэба́стыян Паля́сіё (па-гішпанску: Rodrigo Sebastián Palacio; нар. 5 лютага 1982 году, Баія-Блянка, Аргентына) — былы аргентынскі футбаліст. Гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны. Паводле амплюа гуляў на пазыцыі нападніка.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Аргентынскія выступы

У раньнія гады Рыдрыга займаўся футболам у клюбе свайго роднага гораду «Ўракан», пасьля чаго некаторы час правёў у складзе «Банфільду». У 2005 годзе Палясіё быў набыты адным з наймацнейшых клюбаў Аргентыны, «Бокай Хуніёрс», зь якім дамогся мноства тытулаў як у нацыянальным чэмпіянаце, гэтак і ў міжнародных спаборніцтвах.

«Джэноа»

У ліпені 2009 году Радрыга падпісаў чатырохгадовы кантракт з італьянскім клюбам «Джэноа», які заплаціў за ягоны пераход 5 млн даляраў[4]. 23 жніўня 2009 году нападнік дэбютаваў у Сэрыі А сэзону 2009—2010 гадоў, выйшаўшы на замену ў пачатку другога тайму матчу супраць «Ромы» (3:2)[5].

«Інтэрнацыянале»

22 траўня 2012 году прэзыдэнт «Джэноа» Энрыка Прэцыёзі пацьвердзіў, што Палясіё стане гульцом «Інтэрнацыянале», пачынаючы з сэзону 2012—2013 гадоў[6].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Выступы Палясіё за «Боку Хуніёрс» прыцягнулі ўвагу трэнэра нацыянальнай зборнай Аргентыны Хасэ Пэкермана, які вызваў гульца ў склад каманды. Дэбют Радрыга адбыўся 9 сакавіка 2005 году ў матчы супраць зборнай Мэксыкі, які скончыўся ўнічыю зь лікам 1:1.

Дасягненьні

«Бока Хуніёрс»:

Аргентына:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads