Радыёпрымач
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Радыёпрымач (лац. radio — выпрамяняю) — прылада для вылучэньня, ператварэньня і выкарыстаньня энэргіі радыёхваляў. Асноўныя складнікі і вузлы: частасна-сэлектыўныя электраланцугі(be) (вагальныя контуры і электрафільтры(en)) для вылучэньня сыгналаў пэўнай радыёстанцыі, узмацняльнікі электрамагнітных(be) ваганьняў, дэтэктар(en), сродкі ўзнаўленьня зьвестак (гучнагаварыцель і кінэскоп). Часта канструктыўна злучаецца з электрафонам (радыёла) і магнітафонам(be) (магнітола).

Remove ads
Віды
Адрозьніваюць радыёпрымачы наўпроставага ўзмацненьня(en) і звышгетэрадзінныя(en) (маюць пераўтваральнікі частасьці і ўзмацняльнікі прамежкавай частасьці), радыёвяшчальныя(be) (для прыёму моўных, музычных і тэлевізійных перадачаў) і прафэсійныя (для працы на лініях радыёсувязі, адмысловых прыладах радыёкіраваньня(en), радыёлякацыі(en), радыёнавігацыі(en) і радыётэлевымярэньня(en)), пераносныя і стацыянарныя[1].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads