Рай (Смаленская вобласьць)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рай (Смаленская вобласьць)
Remove ads

Рай — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласьці. Уваходзіць у склад Прыгорскага сельскага паселішча. Насельніцтва на 2007 год — 132 чал.

Хуткія факты

Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы вобласьці, за 1,5 км на поўдзень ад аўтамагістралі А141 Арол — Віцебск і за 6 км да паўднёвы захад ад Смаленску.

Remove ads

Гісторыя

Паўднёванямецкі рыцар Якаў фон-Ляр пасьля паступленьня на службу да караля польскага і вялікага князя літоўскага Ўладзіслава IV, атрымаў зямельныя валадарствы ў Смаленскім павеце, пасьля чаго быў прылічаны да польска-літоўскага дваранства. Пасьля ён дадаў да свайго прозьвішча празваньне «Лярскі». Пасьля 1654 году (калі Смаленск быў захоплены Маскоўскім княствам) Якаў фон-Ляр перайшоў на службу да цара Аляксея Міхайлавіча і, захаваўшы свае валадарствы, стаў менавацца Ванлярлярскім. Раем назваў сваю сядзібу Аляксандар Ванлярлярскі (быў жанаты на У. Д. Паўтарацкай — стрыечнай сястры Ганны Керн). З 1813 году сядзіба ўзмоцнена забудоўвалася, быў збудаваны сябзібны дом, мураваная царква, разьбіты парк.

Remove ads

Славутасьці

Казанская царква і званіца, раней уваходзілі ў комплекс сядзібы Ванлярлярскіх.

Асобы

  • Васіль Ванлярлярскі (1814—1853) — пісьменьнік

Літаратура

  • Рай // Смоленская область: Энциклопедия в 2 т. / Редкол.: Г. С. Меркин (отв. ред.) и др. Т. 2: А—Я. — Смоленск: СПГУ, 2003. — 624 с.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads