Ракетны абстрэл Дзяляціна

ракетны ўдар па падземным складзе зброі ў Івана-Франкоўскай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Атака на Дзяляцін у 2022 годзе — ракетны ўдар па падземным складзе зброі ў Дзяляціне Надварнянскага раёна Івана-Франкоўскай вобласьці. Першае заяўленае ўжываньне Расеяй гіпэргукавой зброі(uk) Х-47М2 «Кінжал(uk)» падчас расейска-ўкраінскай вайны.[1][2][3][4][5]

Хуткія факты Частка ад, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

19 сакавіка Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі паведаміла, што маскальскія вайскоўцы ўжылі гіпэргукавыя ракеты комплексу «Кінжал» для зьнішчэньня падземнага сховішча ў Дзяляціне.[6][7] Прэс-сакратар камандаваньня ВПС УСУ Юрый Ігнат пацьвердзіў ракетны ўдар па Дзяляціну.[8] Мінабароны Ўкраіны пацьвердзіла атаку на склады, але не змагло вызначыць пэўны тып зброі, якой яна была зьдзейсьнена. Акрамя таго, па зьвестках міністэрства: «На жаль, Украіна стала палігонам для выпрабаваньняў арсенала ракетнага ўзбраеньня Расеі. Яны выкарыстоўваюць апэратыўна-тактычныя комплексы „Іскандэр“, крылатыя ракеты „Калібр(uk)“ і іншыя: Х-101(uk), Х-55(uk), Х- 555».[9]

Афіцыйныя асобы ЗША пацьвердзілі CNN, што Расея запусьціла магутныя гіпэргукавыя ракеты па Ўкраіне, што стала першым вядомым ужываньнем такіх ракет у баявых дзеяньнях. Расея заявіла, што ў пятніцу прымяніла гіпэргукавыя ракеты для зьнішчэньня склада боепрыпасаў у Дзяляціне. Запускі, імаверна, былі прызначаны для праверкі зброі й адпраўкі паведамленьня Захаду пра расейскія магчымасьці.[10]

Расейскае відэа

Расея апублікавала відэазапіс ракетнага ўдару па зброевым складзе ў Дзяляціне, населеным пункце на паўднёвым захадзе Ўкраіны, усяго за 100 кілямэтраў ад мяжы з Румыніяй. Увечары 19 сакавіка The War Zone атрымала спадарожнікавыя здымкі амэрыканскай кампаніі Planet Labs(en), якія пацьвярджаюць, што на відэа Мінабароны Расеі бачны ўдар не па буйным складзе на захадзе Ўкраіны, а па фэрме альбо вялікім куратніку на паўднёвым усходзе Харкаўскай вобласьці. Здымкі зроблены 12 сакавіка 2022 году, за тыдзень да публікацыі відэа й распаўсюджваньня інфармацыі пра выкарыстаньне «Кінжал(uk)». Да таго часу фэрма ўжо была часткова разбурана.[11]

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads