Харкаўская вобласьць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ха́ркаўская во́бласьць (па-ўкраінску: Ха́рьківська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 31,415 тыс. км². Насельніцтва — 2,829 млн. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Харкаў.
Remove ads
Геаграфічныя зьвесткі
Месцазнаходжаньне
Разьмешчаная на паўночным усходзе Ўкраіны.
На поўначы і паўночным усходзе мяжуе зь Белгародзкай вобласьцю Расеі, на ўсходзе з Луганскай, на паўднёвым усходзе з Данецкай, на паўднёвым захадзе з Днепрапятроўскай, на захадзе ды паўднёвым захадзе з Палтаўскай і Сумской абласьцямі Ўкраіны.
Працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень — 210 км, з захаду на ўсход — 220 км.
Клімат
Вобласьць ляжыць у зонах лесастэпу й стэпу. Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня +21 °C, студзеня –7 °C.
Рэльеф
Вобласьць разьмешчаная ў межах Сярэднярускага й Прыдняпроўскага ўзвышшаў. Стэпавыя раёны характарызуюцца раўнінным ляншафтам, зрэдку сустракаюцца глыбокія яры.
Глебы пераважна чарназёмныя
Карысныя выкапні
Харкаўшчына мае значныя паклады прыроднага газу, вапны, крэйды і інш. Паводле папярэдніх разьлікаў запасы газу ў межах вядомых радовішчаў на Харкаўшчыне складаюць 75 мільярдаў м³.
Водныя аб'екты
75 % водных рэсурсаў вобласьці належаць да басэйну Дона. Галоўная водная артэрыя — Северскі Данец — зьяўляецца правым прытокам Дона. Сярод іншых рэчак найбуйнейшымі зьяўляюцца Аскол, Уды, Бярэка. Агульная даўжыня 867 вадатокаў складае 6,4 тыс. км. Ёсьць у вобласьці і азёры, самае вялікае зь якіх — Ліман. Створаны каля 50 вадасховішчаў. Па тэрыторыі вобласьці праходзіць канал Дняпро—Данбас.
Remove ads
Гісторыя
У VII—X стагодзьдзях частка тэрыторыі вобласьці ўваходзіла ў склад Хазарзкага каганату. У XIII ст. тэрыторыя вобласьці пацярпела ад нашэсьця татара-манголаў. Доўгі час гэтыя землі заставаліся малазаселенымі.
У 1596 року на поўначы ад Ізюма была заснаваная першая расейская фартэцыя — Царабарысаў. У 1765 року была створаная Слабодзка-Ўкраінская губэрня.
З 1919 па 1934 рр. Харкаў быў сталіцай УССР. Харкаўская вобласьць УССР была ўтвораная 27 лютага 1932 року.
Remove ads
Адміністрацыйны падзел
Вобласьць налічвае 27 адміністрацыйных раёнаў, 17 местаў, зь якіх 7 — абласнога значэньня, 61 мястэчка, 175 пасёлкаў, 1508 вёсак.
Месты
Абласнога значэньня
Раённага значэньня
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads