Ракшападобныя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ракшападобныя
Remove ads

Ракшападо́бныя (Coraciiformes) — атрад птушак. Аб’ядноўвае 10 сямействаў, 49 родаў, 194 віды.

Хуткія факты Клясыфікацыя, Царства ...

Даўжыня да 165 см, маса да 4 кг. Апярэньне шчыльнае, яркаафарбаванае, зь мэталічным адлівам. Дзюбы разнастайныя, пераважна доўгія.

Пашыраныя пераважна ў тропіках і субтропіках, ва ўмераных шыротах пералётныя. Жывуць у рэдкіх лясах, некаторыя — у саванах, стэпах, пустэльнях.

Актыўныя ўдзень. Гняздуюць у дуплах, расколінах скал, норах; некаторыя віды ўтвараюць калёніі. На Беларусі трапляюцца зімародак звычайны, сіваграк, удод, шчурка залацістая.

Кормяцца казуркамі, зімародак — рыбай. Манагамы. Птушанятныя птушкі. Адкладваюць да 10 (звычайна 2 — 6) яек.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Ракшападобныясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads