Сіваграк

від птушак From Wikipedia, the free encyclopedia

Сіваграк
Remove ads

Сівагра́к, сівы́ сівагра́к (лац. Coracias garrulus) — буйны птах атраду ракшападобных памерам з голуба.

Хуткія факты Клясыфікацыя, Царства ...
Remove ads

Апісаньне

Памерам з голуба. Даўжыня цела 32—35 см, маса 140—160 г. Склад цела шчыльны, дзюба моцная. Агульная афарбоўка зеленавата-блакітная зь яркім адлівам. На крылах і хвасьце ёсьць цёмна-сінія ўчасткі. Сьпіна глініста-карычневая. Полавы дымарфізм слаба выяўлены. Афарбоўка маладых птушак бледнаватая.

Пашырэньне

Эўразія й Паўночна-Заходняя Афрыка. Тэрыторыя Беларусі знаходзіцца ў межах пашырэньня віду. Параўнальна нядаўна ў невялікай колькасьці гнездавалася на поўначы краіны. Найбольш пашырана на Палесьсі.

Месцы пражываньня

Аддае перавагу старым рэдкім лясам паблізу рачных абалонаў, каля вазёраў, высечак, лугоў, палёў, выганаў. Часта селіцца паблізу высакавольтавых лініяў, у старых занядбаных парках, прысадах, гаях. Неабходныя ўмовы — наяўнасьць дуплаватых дрэваў.

Асаблівасьці

Thumb
Яйкі сіваграка

Прылятае паміж 15 красавіка і 15 траўня. Дакладныя тэрміны прылёту і гнездаваньня залежаць ад ходу вясны і геаграфічнага месцазнаходжаньня мясцовасьці. Займае дуплы асін, дубоў, вольхаў, сосен, вербаў, радзей старых ігруш, яблынь, таполяў, ліп. Дуплы выкарыстоўвае некалькі гадоў запар. Нярэдка засяляе й штучныя гняздоўі (галачнікі).

Літаратура

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня віды жывёлаў і расьлінаў. Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Вонкавыя спасылкі

Сіваграксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads