Рак шыйкі маціцы
утварэньне ракавай пухліны ў тканках шыйкі маціцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рак шы́йкі ма́ціцы — утварэньне ракавай пухліны ў тканках шыйкі маціцы.
Узьнікненьню хваробы папярэднічае дысплязія эпітэлю шыйкі маціцы. Для выяўленьня немачы штогод пасьля пачатку плоцевага жыцьця бяруць мазок з вузаў эпітэлю на перадракавыя зьмяненьні. Звыш 90% выпадкаў раку шыйкі маціцы выклікае вірус папілёмы чалавека. Каб пацьвердзіць наяўнасьць ДНК гэтага віруса, робяць кальпаскапію і гісталягічнае дасьледаваньне. Каля 15 з больш як 100 відаў віруса выклікаюць утварэньне ў эпітэлі шыйкі маціцы нетыповых вузаў, якія могуць перараджацца ў ракавыя вузы. Для прадухіленьня хваробы дзяўчынам у веку ад 12 гадоў робяць прышчэпку, што праводзіцца ў 3 крокі за 6 месяцаў. За 2012 год хваробу выявілі сярод каля 500 000 жанчынаў у сьвеце. Ад яе загінула каля 230 000 жанчынаў[1].
Remove ads
Чыньнікі
Узьнікненьню хваробы спрыяе раньні пачатак плоцевага жыцьця, калі вузы эпітэлю шыйкі маціцы ёсьць нясьпелымі і схільнымі да пранікненьня віруса папілёмы. Таксама шкодзіць наяўнасьць некалькіх плоцевых сукупленцаў[1], тытунепаленьне, бародаўкі і вогнік на плоцевых органах[2].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads