Раланду Фансэка
партугальскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рала́нду Жо́ржы Пі́рэш да Фансэ́ка (па-партугальску: Rolando Jorge Pires da Fonseca; нар. 31 жніўня 1985 году, Сан-Вісэнці, Каба-Вэрдэ) — колішні партугальскі футбаліст кабавэрдынскага паходжаньня, абаронца. Мае на сваім рахунку блізу двух дзясяткаў матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Партугаліі.
Remove ads
Кар’ера
«Бэленэнсіш»
Раланду пачаў кар’еру ў моладзевым складзе клюбу «Кампамаёрэншэ», адкуль перайшоў у «Бэленэнсіш». 28 жніўня 2004 году ён дэбютаваў у складзе каманды ў матчы чэмпіянату Партугаліі з клюбам «Марытыму», у якім адразу ж забіў гол, а ягоная каманда перамагла 3:0[3]. У наступных сэзонах ён стаў гульцом асновы клюбу й правёў там яшчэ 4 гады.
«Порту»
15 красавіка 2008 году Раланду, у статусе вольнага агента, перайшоў у клюб «Порту», падпісаўшы кантракт на 4 гады[4]. У першым жа сэзоне ён здолеў выціснуць з асноўнага складу Пэдру Эмануэле, стаўшы гульцом асновы каманды, якая перамаглу ў чэмпіянаце й Кубку Партугаліі. У 2011 годзе абаронца адсьвяткаваў перамогу ў Лізе Эўропы.
У чэрвені 2011 году Раланду зацікавілася італьянская «Рома»[5].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Нягледзячы на тое, што Раланду нарадзіўся ў Каба-Вэрдэ, ён, у веку 14-ці гадоў зь сям’ёй пераехаў у Партугалію. У 2006 годзе ён атрымаў партугальскае грамадзянства й стаў выступаць за моладзевую зборную краіны. У 2006 і 2007 гадох Раланду гуляў на моладзевых першынствах Эўропы.
З 2009 году ён стаў гуляць за першую зборную Партугаліі.
Дасягненьні
«Порту»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2009, 2011, 2012, 2013
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2009, 2010, 2011
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2009, 2010, 2011, 2012
- Пераможца Лігі Эўропы: 2011
«Брага»:
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2021
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads