Раман Баркоўскі (Кукурудза)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раман Баркоўскі (сапр. прозьвішча Кукурудза; па-ўкраінску: Роман Борковський; 14 траўня 1903, с. Лапшын, Каралеўства Галіцыі і Ладамэрыі, Аўстра-Вугорская імпэрыя — 2 сакавіка 1977, Лёндан, Вялікабрытанія) — украінскі грамадзкі і палітычны дзяяч.
Remove ads
Біяграфія
Добраахвотнікам уступіў ва Ўкраінскую галіцыйскую армію, ваяваў у Арміі УНР. Пасьля скончыў Львоўскі ўнівэрсытэт. Настаўнічаў у Чарткоўскай і Берэжанскай гімназіях. За нацыянальную дзейнасьць падвяргаўся прасьледаваньням з боку бальшавікоў.
На эміграцыі ў Нямеччыне прымаў актыўны ўдзел у дзейнасьці АУН пад кіраўніцтвам С. Бандэры, быў дырэктарам Украінскай гандлёвай школы ў г. Новы Ульм. Арганізатар украінскага грамадзка-палітычнага жыцьця ў Вялікабрытаніі. Адзін з заснавальнікаў часопіса «Визвольний шлях», Украінскай выдавецкай суполкі, чалец Рады Зьвязу ўкраінцаў Вялікабрытаніі (1949—1954), Старшыня ўправы Зьвязу ўкраінцаў журналістаў у Вялікабрытаніі. Дырэктар школы ўкраіназнаўства ў Лёндане (1955—1962). Галоўны рэдактар штотыднёвіка «Українська думка» (1962—1977). Аўтар артыкулаў на грамадзка-палітычныя тэмы, перакладчык.
Remove ads
Літаратура
- Пам’яті незабутнього друга // Визвольний шлях. №4. 1977.
- Фостун С. // Борковський Роман. // Енциклопедія сучасної України. Т. 3. Київ. 2004. С. 321.
![]() | На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |
![]() |
Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads