Тарнопальская вобласьць

вобласьць Украіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Тарнопальская вобласьць
Remove ads

Тарно́пальская во́бласьць (па-ўкраінску: Терн́опільська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Ўкраіны. Плошча вобласьці складае 13,823 тыс. км². Насельніцтва — 1,112 млн чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Тарнопаль.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads
Remove ads

Геаграфічныя зьвесткі

Месцазнаходжаньне

Мяжуе зь Львоўскай на захадзе, Ровенскай вобласьцю на поўначы, Хмяльніцкай на ўсходзе, Івана-Франкоўскай і Чарнавіцкай абласьцямі на поўдні.

Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень — 195 км, з захаду на ўсход — 129 км.

Клімат

Клімат умерана кантынэнтальны зь цёплым вільготным летам і мяккай зімой. Сярэдняя тэмпэратура паветра ў студзені — 5 °C, у ліпені — +19 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 520—600 мм

Рэльеф

Тарнопальская вобласьць займае заходнюю частку Падольскага ўзвышша. Яе рэльеф — раўнінны. Паверхня вобласьці мае нахіл з поўначы на поўдзень. Рэшта яе тэрыторыі нахіленая ў паўночна-ўсходнім кірунку. На поўначы вобласьці знаходзяцца Крамянецкія горы (вышыні да 408 м), на крайнім паўднёвым захадзе — Апольле (вышыні 360—400 м).

Водныя аб’екты

Па тэрыторыі вобласьці цякуць 120 рэчак, даўжынёй звыш 10 км кожная. Яны адносяцца да басэйнаў Днястра (Залатая Ліпа, Карапец, Стрыпа, Джурын, Серат, Нічлава, Збруч, Гнілая, Тайна) і Прыпяці (Гарынь, Гарынька, Іква, Жэрдзя, Жырак). Днестар цячэ на поўдні на мяжы з Івана-Франкоўскай і Чарнавіцкай абласьцямі. На тэрыторыі вобласьці каля 270 сажалак і вадасховішчаў.

Remove ads

Гісторыя

Тарнопальская вобласьць была ўтвораная 4 сьнежня 1939 году ў межах УССР. Да 9 жніўня 1944 году мела афіцыйную назву Тарнопальская вобласьць (цэнтар — места Тарнопаль).

Насельніцтва

Тарнопальская вобласьць мае практычна монаэтнічны склад насельніцтва — 97,8% насельніцтва вобласьці складаюць украінцы. Таксама ёсьць расейцы (1,2%) і палякі (0,3%).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Вобласьць налічвае 17 адміністрацыйна-тэрытарыяльных раёнаў, 18 местаў, зь якіх 4 — абласнога значэньня, 17 мястэчак, 1 пасёлак, 1022 вёсак.

Месты

Абласнога значэньня

Раённага значэньня

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads