Расейска-Азіяцкі банк (Гомель)
помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Гомлі (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Расейска-Азіяцкі банк — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Гомлі. Знаходзіцца на рагу гістарычных Прабойнай і Барона Нолькена вуліцаў[a]. Твор архітэктуры нэаклясыцызму. Цяпер тут месьціцца Галоўная ўправа Нацыянальнага банку Беларусі ў Гомельскай вобласьці.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Расейска-Азіяцкі банк | |
![]() Расейска-Азіяцкі банк | |
Краіна | Беларусь |
Места | Гомель |
Каардынаты | 52°25′37″ пн. ш. 31°00′51″ у. д. |
Архітэктурны стыль | нэаклясыцызм |
Аўтар праекту | Оскар Рудольфавіч Мунц[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Расейска-Азіяцкі банк на мапе Беларусі ![]() ![]() Расейска-Азіяцкі банк | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
У 1903 годзе ў Гомлі адкрылася камісіянэрства Паўночнага банку, пераўтворанае праз год у аддзел. 30 ліпеня 1910 году празь зьліцьцё Паўночнага і Расейска-Кітайскага банку ўтварыўся Расейскай-Азіяцкі банк. У 1910—1912 гадох дзеля яго збудавалі мураваны будынак паводле праекту архітэктара Оскара Мунца.
Архітэктура
Помнік архітэктуры нэаклясыцызму. Гэта 2-павярховы Г-падобны ў пляне будынак. Скругленая кутняя частка вылучаецца цыліндрычнай вежай з купалам. Фасады падзяляюцца карнізным пасам на два ярусы, ніжні апрацоўваецца рустам. На роўніцы сьценаў — тонкія ліштвы, маскароны, гірлянды. На вежы, абапал круглага дахавага акна — алегарычныя выявы бога-заступніка гандлю Мэркурыя і жаночай фігуры ў антычным адзеньні.
Унутраны плян першага паверха анфілядны, другога — калідорны[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1917 г.
- 1918 г.
- 1931 г.
- 1941 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- З боку гістарычнай Прабойнай вуліцы
- З боку гістарычнай вуліцы Барона Нолькена
- Фрагмэнт
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads