Расколаты камень

помнік прыроды ў Слонімскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Расколаты камень
Remove ads

Расколаты камень — валун у Беларусі, геалягічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня. Знаходзіцца за 1,8 км на паўднёвы захад ад в. Якімавічы Слонімскага раёну Гарадзенскай вобласьці. 2 камлыгі дробназярністага шэрага граніту-гнэйсу з жылкамі ружовага граніту.

Thumb
Расколаты камень

Паўночная камлыга даўжынёй 4,1 м, шырынёй 2,7 м, вышынёй 3,8 м, у абводзе 14 м, аб’ём 23 м³, маса каля 60 т; паўднёвая — даўжынёй 4 м, шырынёй 2,1 м, вышынёй 2,1 м, у абводзе 12 м, аб’ём 10 м³, маса каля 26 т.

Прынесены ледавіком каля 220—150 тыс. гадоў таму са Скандынавіі адзіным блёкам, які раскалоўся пры раставаньні лёду. У мінулым меў культавае значэньне. Ахоўны статус нададзены ў 1974 годзе.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads