Якімавічы (Гарадзенская вобласьць)
беларуская вёска From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Які́мавічы[2] — вёска ў Слонімскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Дзеравянчыцкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У XVI стагодзьдзі згадваецца як сяло, прыватная ўласнасьць у Слонімскім павеце Наваградзкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Сяло Якімавічы (сучаснага Слонімскага раёну) упершыню згадваецца ў матэрыялах судовай справы 1541 г., якая разглядалася Панамі Радай Вялікага Княства Літоўскага, а менавіта ў судовым дэкрэце 8 чэрвеня 1541 г. па справе пана Станіслава Збожнага Неміровіча з панам Янам Мікалаевічам Ільінічам аб маёнтку Міромін (Мурамін). Згодна з гэтымі матэрыяламі Якімавічы зьяўляліся сялом, якое ўваходзіло ў Нагуеўскі дзясятак маёнтка Шылавічы[3].
У 1569 годзе сяло, 3 службы, шляхецкая ўласнасьць, уваходзіла ў маёнтак Шылавічы. У XVIII стагодзьдзі ў Слонімскім павеце.
У другой палове XIX стагодзьдзя вёска, прыватная ўласнасьць у Шылавіцкай воласьці, уваходзіла ў склад маёнтку Гавенавіцкае. Належала памешчыку Пуслоўскаму. У 1869 годзе налічвалася 160 жыхароў сялянаў-уласьнікаў. Працавала народная вучэльня, у якой навучылася 18 хлопчыкаў. У 1882 годзе заснавана шкіпінарнае прадпрыемства з паравым рухавіком. У 1884 годзе тут працавалі 8 рабочых. Паводле перапісу 1897 году 47 двароў, 300 жыхароў, меўся вадзяны млын, карчма, кузьня. Недалека ад вёскі знаходзіўся фальварак з такой самай назвай, у якім 1 двор, 26 жыхароў. У 1905 годзе ў вёсцы 384 жыхароў, у фальварку 7 жыхароў, на выселках — 11 жыхароў, ва ўрочышчы — 28 жыхароў, на лясной старажоцы — 5 жыхароў.
З 1921 году ў складзе Польшчы. Уваходзіла ў Шылавіцкую гміну Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва. У 1921 годзе 39 двароў, 209 жыхароў.
Зь верасьня 1939 году ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 году вёска ў Шылавіцкім, з 22 ліпеня 1966 году ў Жыровіцкім, з 6 жніўня 1979 году ў Вялікашылавіцкім сельсаветах.
Падчас Другой сусьветнай вайны ў красавіку 1943 г. у вёсцы партызанамі СССР была закатаваная сям’я Струпавец (забілі гаспадара Васіля, яго жонку Соф’ю, дзяцей Мікалая, Аркадзя, Міхаіла і Раісу). Партызаны абрабавалі хату і падпалілі. Выжыў паранены сын Васіль, які патушыў агонь у хаце. Ён застаўся інвалідам (вяскоўцы выратавалі яго — падабралі і адвезьлі ў Слонім у шпіталь) і распавёў гісторыю гвалту сваёй сям’і[4].
Да 18 верасьня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Велікашылавіцкага сельсавету[5].
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 26 чалавек[1]
- 2003 год — 28 чалавек, 21 гаспадарка
- 1999 год — 37 чалавек
Славутасьці
- Расколаты камень — геалягічны помнік прыроды нацыянальнага значэньня
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads