Раскіданае гняздо (спэктакль, Мазырскі драматычны тэатар)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Раскіданае гняздо» — спэктакль, пастаўлены рэжысэрам Раманам Цыркіным ў Мазырскім драматычным тэатры імя Івана Мележа па аднайменнай п’есе Янкі Купалы. Спэктакль акрэсьлены як «сцэнічны варыянт Р. Цыркіна» і прысьвечаны 120-годзьдзю з дня нараджэньня Я. Купалы. Прэм’ера адбылася 24 лістапада 2007 году.[1]
У спэктаклі найбольш заўважальныя зьмены ў параўнаньні зь літаратурнай першаасновай адбыліся з вобразам Незнаёмага і ў стаўленьні стваральнікаў спэктаклю да ідэі рэвалюцыі. Калі Янка Купала ў 1913 годзе бачыў у рэвалюцыі сродак нацыянальнага і сацыяльнага вызваленьня беларускага народу ад імпэрскага прыгнёту, пачатак шляху да свабоднай і незалежнай Беларусі («На вялікі сход, па Бацькаўшчыну!»), то Р. Цыркін, ведаючы з гісторыі, што прынесьлі беларускаму сялянству і інтэлігенцыі наступствы бальшавісцкай рэвалюцыі 1917 году, атаясамлівае змагара-агітатара, які зьяўляецца на руінах хаты Зяблікаў, з Д’яблам (нібыта паказвае вобразь Незнаёмага і ягоныя ідэі праз прызму «Бесаў» Ф. Дастаеўскага).[2]
Remove ads
Акторы
- Міхаіл Кліменка — Лявон
- Натальля Скамарохава — Марыля
- Анатоль Бычкоўскі, Юры Шмак — Сымон
- Валянціна Росьлікава — Зоська
- Яўген Кузьмянкоў — Данілка
- Андрэй Сьпірыдовіч — Незнаёмы
- Вадзім Дубраў — Стары
- Н. Бакавец
- Я. Гарбачэўскі
- Р. Даўцян
- А. Лазарава
- А. Чыжык і інш.[1]
Водгукі
![]() |
Ён [Незнаёмы] выходзіць на падмосткі ў традыцыйным, вядомым па карцінках, адзеньні — чорным трыко і гэткім жа чорным д'ябальскім каўпаку. Яго словы і пра сход, і пра супраціў — гэта спакушэньне. Сваёй ахвярай Незнаёмы выбраў Сымона. Разыгрываецца даволі вялікая сцэна — не столькі славесная, колькі пластычная. Незнаёмы ў сваёй «агітацыі» выкарыстоўвае разнастайныя сродкі — парады, абяцаньні, пагрозы, псыхалягічны і фізычны націск (каларытны ў ролі Андрэй Сьпірыдовіч іграе віртуёзна). І ўсё дзеля аднаго — спакусіць, забраць чалавечую душу. [...] Ідзе складаная, цяжкая ўнутраная барацьба. І калі ўрэшце Сымон рашыўся — гэта стала яго душэўным зломам. Ён панік, як у народзе кажуць, «ськіс». І ціха, малазаўважна падаўся ў бок спакусьніка. Амаль адразу ж падмосткі ахапіла віхурыстае полымя. Яно шалёна бушавала, нішчачы ўсё існае. І калі агонь заціх, сцэна была абсалютна пустая. Невядома, дзе Сымон, ці выйшаў ён жывым з пякельнага вогнішча. Дзе іншыя людзі? | ![]() |
![]() |
Рэжысэр [...] паспрабаваў адшукаць у творы Купалы тыя «сьцяжынкі», якія прывялі б нас, гледачоў, ад побытавага пласту п'есы і яе фальклёрна-сымбалісцкага ўспрыняцьця да перафармулёўкі пытаньня «Хто вінаваты?» на «Чаму так атрымалася?». Нездарма патэтычны «рэвалюцыянэр» Незнаёмы ў выкананьні Андрэя Сьпірыдовіча ў спэктаклі набыў рысы ўсюдыіснага настойлівага чорту, які сваім назаляньнем не дае Сымону спакойнага жыцьця, проста-такі штурхаючы хлопца да неўласцівых яму ўчынкаў. | ![]() |
— Тацьцяна Команава[4] |
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads