Раста

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Раста
Remove ads

Раста́ — рака ў Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Проні (басэйн Дняпра). Даўжыня 100 км. Плошча вадазбору 1290 км². Выдатак вады ў вусьці 6,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6‰.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Remove ads

Асноўныя прытокі

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца каля вёскі Аляксандраўка Шклоўскага раёну, вусьце за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Харанеў Прапойскага раёну. Цячэ Аршанска-Магілёўскай раўнінай.

Даліна добра распрацаваная, глыбокаўрэзаная, трапэцападобцая, пераважная шырыня 0,6—1 км. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, часам стромкія, вышынёй 10—15 м. Абалона двухбаковая, слабазабалочаная. Паверхня яе ў вярхоўі роўная, у сярэдняй плыні куп′істая, у ніжняй узгорыстая, парэзаная мэліярацыйнымі каналамі (шырыня 0,3—0,4 км). У разводзьдзе затапляецца на глыбіню 0,5—1,5 м на 5—10 дзён. Рэчышча вольна мэандруе, умерана зьвілістае, ніжэй за вёску Харкаўка Чавускага раёну трапляюцца невялікія выспы. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя, вышынёй 0,8—1,5 м.

Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем ад 2,3 м у верхняй плыні да 3,2 м у ніжняй. Замярзае ў пачатку сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход у сярэднім 5 дзён[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads