Рудзея

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рудзе́я, Рудзейка — рака ў Магілёўскім і Чавускім раёнах Беларусі, правы прыток ракі Расты (басэйн Дняпра). Даўжыня 40 км. Плошча вадазбору 318 км². Выдатак вады ў вусьці 1,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...

Асноўны прыток — рака Чарняўка (праваруч).

Пачынаецца на паўночнай ускраіне вёскі Макоўня Магілёўскага раёну, вусьце ў межах вёскі Цемналесьсе Чавускага раёну. Цячэ Аршанска-Магілёўскай раўнінай.

Даліна трапэцападобная, шырынёй 0,2—0,5 км, у асобных месцах да 1 км. Абалона перарывістая, чаргуецца па берагах (шырыня 0,1—0,15 км). Рэчышча на працягу 7,9 км ад вытоку каналізаванае, ніжэй па плыні зьвілістае[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads