Расьнянскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Расьня́нскі сельсавет[1] (таксама — Ра́сьненскі сельсавет[2][3]) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Расна.
Remove ads
Гісторыя
12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Высокаўскага (з 17 красавіка 1962 году — Камянецкага) раёну Берасьцейскай вобласьці БССР з цэнтрам у вёсцы Старая Расна[4].
16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучаная тэрыторыя скасаванага Ваўковіцкага сельсавету[5].
На 1 жніўня 1979 году адміністрацыйны цэнтар знаходзіўся ў вёсцы Расна (аб’яднаныя вёскі Новая Расна і Старая Расна)[6]. Па іншым зьвесткам 5 сакавіка 1981 году адбылося аб’яднаньне вёсак Новая Расна і Старая Расна, вёска атрымала назву Новае Расна і стала цэнтрам сельсавету[7]. Паводле даведнікаў «Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларускай ССР» у пэрыяд з 1 студзеня 1974 году да 1 студзеня 1986 году адміністрацыйны цэнтар сельсавету знаходзіўся ў вёсцы Новая Расна. Паводле Памяці Камянецкага раёну да 1996 году вёска Новая Расна была перайменаваная ў Расну[8]. У пэрыяд з 1 студзеня 1986 году да 11 ліпеня 1996 году цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Абяроўшчына, 26 красавіка 2013 году — у вёску Расна[9].
20 сьнежня 2013 году сельсавет перайменаваны на расейскай мове (Рясненский → Ряснянский)[10].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 2985 чалавек[11], зь іх 82,2 % — беларусы, 8,5 % — украінцы, 7,6 % — расейцы[12].
Населеныя пункты
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads