Расьсеяная зорная скупнасьць

група гравітацыйна зьвязаных зорак супольнага паходжаньня From Wikipedia, the free encyclopedia

Расьсеяная зорная скупнасьць
Remove ads

Расьсе́яная зо́рная ску́пнасьць (ско́пішча; па-ангельску: Open cluster) зорная скупнасьць, у якой, у адрозьненьне ад шаравой, утрымліваецца параўнальна ня шмат зорак (да некалькіх тысяч), і якая часта мае няправільную форму. У нашай і падобных ёй галяктыках, расьсеяныя скупнасьці зьяўляюцца калектыўнымі чальцамі і ўваходзяць у плоскую падсыстэму.

Thumb
Расьсеяная зорная сукупнасьць Плеяды

У нашай Галяктыцы адкрыта больш за 1100 расьсеяных скупнасьцяў, але мяркуецца, што іх значна больш[1].

Найбольш буйныя скупнасьці (як, напрыклад, Плеяды) былі вядомыя з найстаражытнейшых часоў. Іншыя былі вядомыя як невыразныя імглістыя плямы й толькі з вынаходзтвам тэлескопа атрымалася падзяліць іх на складальныя іх зоркі.

Remove ads

Характарыстыка

У маладых расьсеяных скупнасьцяў, якія асацыююцца зь сьпіральнымі рукавамі галяктыкі, характэрны склад:

  • у іх рэдка сустракаюцца чырвоныя і жоўтыя гіганты;
  • зусім няма чырвоных і жоўтых звышгігантаў.

У той жа час белыя і блакітныя гіганты, якія самі па сабе зьяўляюцца рэдкімі відамі зорак, у расьсеяных скупнасьцях сустракаюцца значна часьцей. Таксама, у расьсеяных скупнасьцях часьцей, чым у іншых месцах Галяктыкі, можна сустрэць і яшчэ больш рэдкія зоркі — белыя і блакітныя звышгіганты, гэта значыць, зоркі надзвычай высокай сьвяцільнасьці і тэмпэратуры, якія выпраменьваюць у сотні тысяч і нават мільёны разоў больш, чым наша Сонца.

Як правіла, толькі каля 10 % масы газавага воблака пасьпявае ўтварыць зоркі, перш чым астатні газ будзе разьвеяны ціскам сьвятла.

Remove ads

Глядзіце таксама

  • Кратная зорка
  • Зорныя асацыяцыі
  • Шаравая зорная скупнасьць

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads