Робэрт Аспрын

From Wikipedia, the free encyclopedia

Робэрт Аспрын
Remove ads

Робэрт Лін Аспрын (па-ангельску: Robert Lynn Asprin; 28 чэрвеня 194622 траўня 2008) — амэрыканскі пісьменьнік-фантаст. Вядомы большасьці чытачоў як аўтар сэрыі кніг «MythAdventures» («Мітычныя Прыгоды», амафанічна misadventures — няшчасныя выпадкі) — яркі ўзор гумарыстычнага і займальнага фэнтэзі.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Remove ads

Біяграфія

Робэрт Аспрын нарадзіўся ў 1946 годзе ў горадзе Сэнт-Джонс, штат Мічыган.

  • 19641965 — наведваў Унівэрсытэт Мічыгана ў Эн Арбар, штат Мічыган.
  • 19651966 — служыў у войску ЗША.

Першы раман Аспрына — «Халодныя фінансавыя войны», пашыраная вэрсія раньняга аповяду з тым жа назовам, быў выдадзены ў 1977 годзе.

У наступныя некалькі гадоў ён працаваў (разам са сваёй будучай жонкай, Лін Эбі) над сэрыяй «Сьвет злодзеяў» як аўтар і рэдактар. Магчыма, гэта быў першы праект, калі адразу некалькі аўтараў пісалі аб адным сьвеце. Па меры пашырэньня сэрыі Аспрын страціў кантроль над шматлікімі аўтарамі, і сэрыя скончылася анархіяй. У 2002 годзе Лін Эбі адрадзіла сэрыю раманам «Санктуарый». Сэрыя графічных раманаў выдавалася ў сярэдзіне 1980-х гг., і некалькі аўтараў, сярод якіх былі вядомыя Эндру Офут, Джанэт Морыс і Дэвід Дрэйк, выдавалі раманы аб сваіх пэрсанажах.

Таксама ў 1979 годзе Аспрын пачаў цыкл пацешных прыгодаў Сківа і Ааза ў сэрыі «Міты». У ёй распавядалася аб дэмане, які пазбавіўся сваіх сіл, і яго няўмелым вучне-чалавеку, аб іх вандроўках у розных мірах у пошуках багацьця і славы. Сэрыя «Міты» поўная гумару. Некаторыя раньнія раманы «Мітаў» былі адаптаваныя пад коміксы Філа Фоліо і іншых. Раманы сэрыі «Шут» аб баявым касьмічным падразьдзяленьні, якія выйшлі ў 1990-х шмат у чым нагадваюць прыгоды Сківа і Ааза.

З-за шэрагу асабістых і фінансавых праблем Аспрын прыпыніў выдавацца ў 1990-х. Калі гэтыя праблемы былі вырашаныя, у канцы 1990-х і пачатку 2000-х ён выдаў некалькі раманаў у суаўтарстве з аўтарам Піцерам Хэкам, Джодзі Лін Най і Ліндай Эванс. Раманы былі працягамі сэрыяў «Міты» і «Шут», а таксама новыя пачаткам новых сэрыяў.

Аспрын памёр 22 траўня 2008 году ў сваёй хаце ў Новым Арлеане, штат Люізіяна, ЗША.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads